2 лістапада, 2023

Яна Цэгла

Беларуска Яна Цэгла – літаратарка, аўтарка казак, працавала журналісткай у газеце «Літаратура і мастацтва», заснавальніца часопіса маладога беларускага мастацтва «Маскарад». Была затрымана ў Мінску 6 красавіка 2023 года, да суда ўтрымлівалася пад вартай. Яе асудзілі на два гады “хатняй” хіміі. У дзень прыгавора яе звольнілі з працы, таму што палічылі яе адбыванне ў СІЗА “прагулам”.

Марына Санкевіч

Беларуска Марына Санкевіч атрымала сем гадоў калоніі за каментары ў тэлеграм-каналах, якія ўлады Беларусі назвалі “забароненымі”. Дзяўчыну абвінавацілі і ў абразе Лукашэнкі, і ў распальванні нянавісці, і ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Змест каментароў застаўся невядомым.

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліне Шарэнда можна перадаць 30 кіллаграм перадачы ў месяц. Першага верасня ёй у камеру занеслі 30 кг пабітых яблык ад невядомага чалавека. Ад яблык Паліна адмовілася, іх выкінулі ў сметніцу. Але ў верасні на перадачы яна ўжо не можа разлічваць, бо ліміт вычарпаны.

Тамара Каравай

Беларуску Тамару Каравай  асудзілі на два гады калоніі за тое, што ў яна ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, тым самым распаўсюдзіла загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць ягонае імя. Тамара сваю віну прызнала цалкам, аднак адмовілася ад дачы паказанняў. Суд пастанавіў пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады …

Тамара Каравай Read More »

Аліна Горава

Аліну Гораву затрымалі ў дзень, калі яна атрымала дыплом геадэзіста на выпускным у барысаўскім філіяле БНТУ. Праз тры дні ёй выклікалі хуткую ў РАУС, але не шпіталізавалі. Потым дзяўчыну перавялі ў СІЗА, дзе ў яе абвастрыўся піяланефрыт і мачакаменная хвароба. Яе стан стаў горшым: пачаліся крывацёкі, абвастрыліся хранічныя захворванні. Судом ёй быў прызначаны год “хатняй …

Аліна Горава Read More »

Вось як прыкладна выглядае дзень палітвязынкі ў калоніі 

Прыходзіш з працы ў 15.00.  Да 16.00 ёсць гадзіна, калі можна папіць гарбаты, памыцца.  У 16.00 — праверка (пераклічка на пляцы).  З 16.30 да 17.30 i з 18.00 да 18.50 — «Вектар»( калектыўны прасмотр відэаматэрыяла). Пасля яго — якое-небудзь дзяжурства і вячэра.  20.00 – праверка профулiку. Потым трэба паспець да паўдзесятага памыцца, пакуль не пачалі …

Вось як прыкладна выглядае дзень палітвязынкі ў калоніі  Read More »

Ірэна Клявец

У мінчанкі Ірэны Клявец двое дзяцей. Жанчыну абвінавачваюць па чатырох крымінальных артыкулах. Ірэна – спецыялістка Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры. Была затрымана летам 2022 года. Як адзначаюць праваабаронцы, справа мінчанкі звязана з ЧКБ (тэлеграм-канал “Чорная кніга Беларусі”, які збіраў даныя аб сілавіках).

Анастасія Булыбенка

Мяне клічуць Ася Булыбенка, я – палітвязня, якая адбыла ўвесь тэрмін. Цяпер я раскажу, як мяне затрымлівалі. Мяне разбудзілі шасцёра мужчын, якія былі апранутыя ў цывільнае. Адзін з мужчын “тыкаў” пасведчаннем, разгледзець якое, я сонная, не магла. Другі мужчына лез пад падушку. Ён шукаў тэлефон, які быў на кухні. Адчувала страх, сорам (я была распранута, …

Анастасія Булыбенка Read More »

Кацярына Джыг

Мінчанку Кацярыну Джыг абвінавачваюць па трох артыкулах крымінальнага кодэкса за каментарыі. Ёй пагражае пазбаўленне волі. Кацярыне 52 гады, яна ўдава. У яе чацвёра дзяцей, адзін непаўналетні, а таксама ў Каці ў дачкі другая група інваліднасці.

Паліна Пачапская

Беларуска Паліна Пачапская – жыхарка Дзяржынска, якую прыгаварылі да 2,5 гадоў “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах. Паліну ўнеслі ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Scroll to Top