Політв‘язенки

“Мы жывем у эпоху вялікай турбулентнасці”. Ліст да Ксеніі Сырамолат

Ксенія, вітаю! 
Захапляюся вамі, вашай гісторыяй і вашай сілай! Я не ведаю, як цяжка можа быць у зняволенні, але веру, што вы усе пераадолеце. Ведайце – нават калі лістоў да вас прыходзіць мала – пра вас не забылі, пра вас думаюць і памятаюць шматлікія беларусы, гэта праўда. 
Моладзь, студэнтства – гэта заўжды рухавік грамадства, свет належыць моладзі, і так будзе, неглядзячы ні на што. Магчыма, крыху пазней, але будзе абавязкова. 
Мы жывем у эпоху вялікай турбулентнасці, усе змяняецца у масштабах сусвету імгненна, але людзям здаецца, час ад часу, што час бяжыць марудна. Трымайцеся, даражэнькая, лепшае на перадзе! 

Алеся Вербаловіч

Scroll to Top