Гiсторыi

Злата Януковіч

11 жніўня 2020 года свет абляцеў фотаздымак жаночай счэпкі падчас пратэстаў. Больш чым праз год самую маладую дзяўчыну з счэпкі – 21-гадовую Злату Януковіч – затрымалі па крымінальным артыкуле. Відэа з яе “пакаяльнай” прамовай апублікавалі сілавікі ў сваім тэлеграм-канале. Злата Януковіч – былая студэнтка хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З часу зняволення пра яе чуваць …

Злата Януковіч Read More »

Таня Якельчык

Раніцай 12 лістапада да дзесяці студэнтаў, выкладчыцы і адной выпускніцы прыйшлі з ператрусам, пасля якога супрацоўнікі КДБ павезлі іх на допыт. Усіх затрыманых абвінавацілі ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Следчы камітэт сцвярджаў, што абвінавачаныя нібыта абмяркоўвалі арганізацыю і ход пратэстных акцый са Святланай Ціханоўскай. Сярод затрыманых – 19-гадовая студэнтка механіка-матэматычнага факультэта Таня …

Таня Якельчык Read More »

Паліна Шарэнда-Панасюк 

“Берасцейскай Жаннай д’Арк” беларусы называюць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк. Паліне 47 гадоў, яна вядомая ў Беларусі актывістка, якая шмат гадоў выступае супраць рэжыму Лукашэнкі. У Паліны двое непаўнагадовых сыноў. У 2019 годзе Паліна Шарэнда-Панасюк удзельнічала ў выбарчай кампаніі па выбарах у беларускі парламент. У якасці кандыдаткі ў дэпутаты яна атрымала магчымасць выступіць па дзяржаўным тэлебачанні з …

Паліна Шарэнда-Панасюк  Read More »

Марына Неўдах

У Беларусі айцішнікі лічыліся да 2020 года элітай грамадства, якую вельмі шануе ўлада. Але ў снежні 2021 года былі затрыманы як мінімум дзесяць чалавек з ІТ і тэлекамунікацыйнай галіны. Сярод затрыманых была Senior Software Testing Engineer у EPAM (заўв. амерыканскі ІТ-аўтсорсер EPAM) Марына Неўдах. Жанчыне 38 гадоў, і ў яе двое дзяцей – 9 і …

Марына Неўдах Read More »

Кася Будзько

Касі Будзько 20 гадоў, яна студэнтка факультэта эстэтычнай адукацыі і мастачка. Седзячы ў ізалятары ў чаканні суда, Кася ўсё роўна знаходзіла месца для творчых ідэй. Напрыклад, ляпіла з хлеба розныя фігуркі. “Хлебныя скульптуры – гэта класічнае турэмнае рамяство, але як мне падалося, сярод жанчын яно зусім не развіта, таму мне прыйшлося выкарыстоўваць метад спроб і …

Кася Будзько Read More »

Віталія Бандарэнка

У жніўні 2020 года горад Берасце быў адным з самых пратэстных гарадоў: сілавікі збівалі і затрымлівалі сотні людзей. Па выніку гэта вылілася ў масавую крымінальную справу на 80 маладых людзей і адну жанчыну. Самай маладой абвінавачанай – 19 гадоў. Гэта Віталія Бандарэнка, якую асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па справе …

Віталія Бандарэнка Read More »

Крысціна Чаранкова

Крысціна Чаранкова па ўсёй Гомельскай вобласці займалася афармленнем вясельных залаў і выязных рэгістрацый. Таксама дзяўчына разам са сваім мужам Фёдарам гралі ў гурце “Ня варта”, які выступае супраць расізму і дыскрымінацыі. Сама Крысціна называе сябе антырасісткай. Дзяўчыну затрымлівалі ў 2020 годзе за яе антылукашэнкаўскую пазіцыю – дзяўчына выходзіла на мітынгі, пісала ў сваім інстаграме на …

Крысціна Чаранкова Read More »

Ксенія Луцкіна

Беларуская палітзняволеная 37-гадовая Ксенія Луцкіна стала падазраванай у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады Беларусі. Жанчыну затрымалі яшчэ ў 2020 годзе на вачах яе сына-шасцікласніка Мацвея. «Унук тады тэлефанаваў мне ўвесь у слязах, таму што ў дзверы біліся. Унук усё разумее, вельмі пасталеў пасля гэтага затрымання” – кажа Алег, бацька жанчыны. Сілавікі павезлі жанчыну на …

Ксенія Луцкіна Read More »

Эма Сцепулёнак

Эме Сцепулёнак 68 гадоў, свой дзень народзінаў яна сустрэла ў турме. Эма пенсіянерка, і да пенсіі жанчына працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Жанчына ўсё жыццё пражыла ў невялікім горадзе Міёры. Па словах Ганны, вучаніцы Эмы, жанчына ўмее зацікавіць вучняў, каб тыя палюбілі Беларусь. “Эма Антонаўна вельмі творчы і разумны чалавек. Яна нам вельмі шмат …

Эма Сцепулёнак Read More »

Галіна Міхальчук

Галіне Міхальчук 69 гадоў. Яна захапляецца музыкай – грае на домбры і гітары. Да пенсіі Галіна Іванаўна працавала на чыгунцы, а апошнія гады займалася тым, што даглядала дзвюх жанчын пад 90. Яе сын Уладзімір называе іх цёткай Ленай і цёткай Ядзяй. Яе судзілі за каментары ў тэлеграм-канале “Ваўкавыск для жыцця”, усяго суд налічыў больш за …

Галіна Міхальчук Read More »

Scroll to Top