Гiсторыi

Алена Маўшук

У 45-гадовай Алены Маўшук з Пінска пяцёра дзяцей: Юлія, Карына, Вольга, Ангеліна і Дзяніс. Трое дарослыя, двое – малыя. Дзесяцігадовую Ангеліну пасля арышту маці забралі ў прытулак проста са школы. Дзянісу – пяць гадоў, ён цяпер са сваёй хроснай мамай, ёй удалося аформіць апеку. Да зняволення Алена працавала санітаркай і памочніцай повара, зараз адбывае тэрмін …

Алена Маўшук Read More »

Наталля Турава

Наталлі Туравай з Берасця 50 год. У яе двое ўнукаў і інваліднасць пасля перанесенага раку шчытавідкі. Цяпер Турава адбывае тэрмін у калоніі – адзін год і адзін месяц. Суд прызнаў Наталлю вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – псаванне дакументаў і абраза прэзідэнта. У дзень затрымання да яе прыйшла моцна п’яная суседка, прапаноўвала выпіць, на …

Наталля Турава Read More »

Вольга Залатар

Вользе Залатар 38 гадоў, яна выпускніца факультэта філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта. Маці пяці дзяцей узнагароджана Ордэнам Маці. Старэйшай дачцэ – 17, малодшаму сыну – пяць. Залатар была незалежнай назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, пасля падаўлення мірных пратэстаў дапамагала людзям каля ізалятара на Акрэсціна ў Мінску і ў судах. Вольгу тройчы абвінавачвалі ў адміністрацыйных …

Вольга Залатар Read More »

Дар’я Чульцова

Беларускай журналістцы Дар’і Чульцовай 25 гадоў. Апошнія два гады яна сустракае свой дзень народзінаў у турме. Яе і журналістку Кацярыну Андрэеву пакаралі двума гадамі калоніі за стрым з акцыі пратэсту ў Менску: суд палічыў, што прамая трансляцыя з месца падзеяў – гэта «кіраванне пратэстамі». З 11 гадоў Дар’я марыла стаць журналісткай. Зараз дзяўчына працуе на …

Дар’я Чульцова Read More »

Scroll to Top