Гiсторыi

Яна Цэгла

Беларуска Яна Цэгла – літаратарка, аўтарка казак, працавала журналісткай у газеце «Літаратура і мастацтва», заснавальніца часопіса маладога беларускага мастацтва «Маскарад». Была затрымана ў Мінску 6 красавіка 2023 года, да суда ўтрымлівалася пад вартай. Яе асудзілі на два гады “хатняй” хіміі. У дзень прыгавора яе звольнілі з працы, таму што палічылі яе адбыванне ў СІЗА “прагулам”.

Марына Санкевіч

Беларуска Марына Санкевіч атрымала сем гадоў калоніі за каментары ў тэлеграм-каналах, якія ўлады Беларусі назвалі “забароненымі”. Дзяўчыну абвінавацілі і ў абразе Лукашэнкі, і ў распальванні нянавісці, і ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Змест каментароў застаўся невядомым.

Тамара Каравай

Беларуску Тамару Каравай  асудзілі на два гады калоніі за тое, што ў яна ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, тым самым распаўсюдзіла загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць ягонае імя. Тамара сваю віну прызнала цалкам, аднак адмовілася ад дачы паказанняў. Суд пастанавіў пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады …

Тамара Каравай Read More »

Аліна Горава

Аліну Гораву затрымалі ў дзень, калі яна атрымала дыплом геадэзіста на выпускным у барысаўскім філіяле БНТУ. Праз тры дні ёй выклікалі хуткую ў РАУС, але не шпіталізавалі. Потым дзяўчыну перавялі ў СІЗА, дзе ў яе абвастрыўся піяланефрыт і мачакаменная хвароба. Яе стан стаў горшым: пачаліся крывацёкі, абвастрыліся хранічныя захворванні. Судом ёй быў прызначаны год “хатняй …

Аліна Горава Read More »

Ірэна Клявец

У мінчанкі Ірэны Клявец двое дзяцей. Жанчыну абвінавачваюць па чатырох крымінальных артыкулах. Ірэна – спецыялістка Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры. Была затрымана летам 2022 года. Як адзначаюць праваабаронцы, справа мінчанкі звязана з ЧКБ (тэлеграм-канал “Чорная кніга Беларусі”, які збіраў даныя аб сілавіках).

Кацярына Джыг

Мінчанку Кацярыну Джыг абвінавачваюць па трох артыкулах крымінальнага кодэкса за каментарыі. Ёй пагражае пазбаўленне волі. Кацярыне 52 гады, яна ўдава. У яе чацвёра дзяцей, адзін непаўналетні, а таксама ў Каці ў дачкі другая група інваліднасці.

Паліна Пачапская

Беларуска Паліна Пачапская – жыхарка Дзяржынска, якую прыгаварылі да 2,5 гадоў “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах. Паліну ўнеслі ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Надзея Старавойтава

Надзея Старавойтава – філолаг і выкладчыца БДЭУ, і адна з лепшых знаўцаў беларускай мовы ў краіне. Працавала яна як з беларускімі, так і з замежнымі студэнтамі, у прыватнасці, з кітайскімі, якім выкладала беларускую мову. Надзею затрымалі за ўдзел у мітынгах. Яна жыла разам з мамай і каханым лабрадорам, які хварэе на цукровы дыябет.

Вольга Брыцікава

Беларуска Вольга Брыцікава стала вядома ў жніўні 2020 года, калі літаральна загнала ў кут сваімі пытаннямі сілавікоў, якія прыехалі на завод “Нафтан” пагаварыць з працоўнымі. Тады нафтаванцы патрабавалі расследаваць гвалт сілавікоў і прызначыць новыя прэзідэнцкія выбары. Брыцікава ўзначальвала аддзел рэалізацыі нафтапрадуктаў “Нафтана”. Ад яе залежала, як будзе прадавацца прадукцыя прадпрыемства. Вольгу звольнілі за яе грамадзянскую …

Вольга Брыцікава Read More »

Scroll to Top