Гiсторыi

Ларыса Кузьменка

Ларыса Міхайлаўна Кузьменка – жыхарка Гомеля, былая супрацоўніца прадпрыемства “Гомельшпалеры”. Яе асудзілі за нібыта гвалт або пагрозу гвалту сілавікам. Раней Ларысу затрымлівалі за тое, што яна спявала афіцыйны гімн Рэспублікі Беларусь. Пасля ночы ў ізалятары і суда, нервовая сістэма не вытрымала і здарыўся зрыў. Следам трэба было лячэнне ў псіхіятрычным дыспансеры на працягу 2-х месяцаў …

Ларыса Кузьменка Read More »

Ганна Скрыган

Палітвязня беларуска Ганна Скрыган – кандыдат геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб’яднання “Экапраект”. Ганну асудзілі на два гады калоніі. Жанчына ўдзельнічала ў экалагічных дыскусіях і “гарэла” ідэяй палепшыць экалагічную сітуацыю ў Магілёве. “Нізкая экалагічная культура даходзіць часам да экалагічнага невуцтва. Акрамя таго, у нас кожны калупаецца ў сваім прафесійным малюсенькім вочку. Ёсць неабходнасць …

Ганна Скрыган Read More »

Аксана Юр’ева

Магіляўчанку Аксану Юр’еву асудзілі на паўтара гады калоніі за тое, што яна “са свайго мабільнага тэлефона і ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы Facebook размясціла ў свабодным доступе ў сетцы Інтэрнэт матэрыял з выявай Лукашэнкі. У ім яна, нецэнзурна кажучы, давала відавочна негатыўную адзнаку асобы прэзідэнта, чым прынізіла яго гонар і годнасць”. Адна з сукамерніц Аксаны …

Аксана Юр’ева Read More »

Анастасія Падгайская

Беларуска Анастасія Падгайская – маці траіх маленькіх дзяцей. На яе завялі крымінальную справу і прызналі вінаватай у тым, што ў кастрычніку 2022 года жанчына некалькі разоў даслала фатаграфіі і скрыншоты ў «прапаноўку» тэлеграм-канала «Рэальная Беларусь», які прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім фармаваннем. Па словах праваабаронцаў, Анастасія пераслала скрыншот з бацькоўскага чата з папярэджаннем аб ваенных вучэннях …

Анастасія Падгайская Read More »

Дар’я Лычкоўская

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да беларускай Дар’і Лычкоўскай сталі фатаграфіі з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі. У выніку, дзяўчыну асудзілі на паўтара гады калоніі. Экс-палітвязня Вікторыя Гранкоўская пазнаёмілася з Дашай у калоніі. Віка называе дзяўчыну “маладой блогеркай”. “У Дашы вельмі смешна ўсё атрымлівалася першапачаткова на …

Дар’я Лычкоўская Read More »

Іна Панава

У беларускай Іны Панавай чацвёра дзяцей. Яе адправілі ў калонію на паўтара гады за ўдзел у пратэстах. У судзе яна аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Тое, што яна была на адным з маршаў разам з дзіцем, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя акалічнасці. Пановай выставілі вялізны грамадзянскі іск (амаль тры тысячы долараў).

Анастасія Сергіеня

Беларуска Настасся Сергіеня была арыштаваная ў красавіку гэтага года за ўдзел у пратэстах. Дзяўчына правяла ў следчым ізалятары амаль тры месяцы. Яе прысудзілі да двух з паловай гадоў “хатняй” хіміі.

Дар’я Чвірава

Беларусцы Дар’і Чвіравай 29 гадоў, яна з Гомеля. Дзе знаходзіцца Дар’я – невядома. Пра яе справу вядома толькі тое, што яна хадзіла з сяброўкай па стаянцы каля ГЦ «Мандарын» у Гомелі, і машынам з расейскімі нумарамі пад дворнікі клала лісты з надпісам “Рускі ваенны карабель ідзі на хуй!”. З лічбавага следа пра Дашу ёсць інфармацыя …

Дар’я Чвірава Read More »

Ларыса Шчыракова

Ларыса Шчыракова – вядомая ў Гомелі журналістка. Да 2021 года яна супрацоўнічала з шэрагам незалежных выданняў. У жанчыны ёсць сын падлеткавага ўзросту. Пасля затрымання маці яго забралі ў прытулак. Пасля яго бацьку, які даўно жыве ў Расіі і быў вымушаны прыехаць у Гомель, удалося дабіцца апекі над дзіцем. Па версіі следства, яна нібыта «ажыццяўляла збор, …

Ларыса Шчыракова Read More »

Анастасія Вайцяховіч

Беларуску Настассю Вайцяховіч асудзілі на 11 гадоў за нібыта акт тэрарызму. Разам з ёй асудзілі яе мужа, свякроў і свёкра. Па якой справе асудзілі ўсю сям’ю? Справа ў тым, што ў чэрвені 2021 года дэпутат Гайдукевіч заявіў нібыта яго дом хацелі падпаліць — кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю. Пацярпеў тады толькі кот дэпутата. Насця …

Анастасія Вайцяховіч Read More »

Scroll to Top