Гiсторыi

галіна-дзербыш

Галіна Дзербыш

Беларуску Галіну Дзербыш самі сілавікі называюць “бабуля-тэрарыстка”. Галіна ўнесена ў спіс тэрарыстаў у Беларусі за тое, што нібыта мела дачыненне да падпалаў машын сілавікоў. Следства лічыць, што жанчына сачыла за аб’ектам (заўв. сілавіком), дакладвала пра яго іншым фігурантам, якія здзейснілі падпал аўтамабіля сілавіка. Галіне пагражае 20 гадоў зняволення. Дачка Галіны, Анастасія, скептычна ставіцца да таго, …

Галіна Дзербыш Read More »

Юлія Макась

Беларусцы Юліі Макась 34 гады. Супраць яе распачалі крымінальную справу аб арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Сілавікі прыйшлі да жанчыны дадому з ператрусам 22 сакавіка 2022 года. Мяркуючы па сацыяльных сетках дзяўчыны, яна брала ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года. Але нагодай для крымінальнай справы, паводле заяваў беларускіх сілавікоў, стала тое, што …

Юлія Макась Read More »

Кацярына Купрыянава

Беларусцы Кацярыне Купрыянавай 47 гадоў, пра яе амаль нічога не вядома, але беларускія прапагандысты называюць яе супрацоўніцай банка, у якой знайшлі адрасаваныя суддзям лісты. Суддзям, якія выносілі карныя прысуды па палітычных справах. Кацярына Аляксееўна Купрыянава была затрымана ў рамках крымінальнай справы па перашкодзе ажыццяўлення выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме. Справа была распачата за …

Кацярына Купрыянава Read More »

Вольга Кукушкіна

Беларусцы Вользе Кукушкінай 52 гады, жанчыне прысудзілі паўтара гады калоніі агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў улады. Усё пачалося з таго, што дадому да Вольгі заявіліся сілавікі, каб правесці ператрус і затрымаць з-за рэпоста з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. Таксама сілавікі пакапаліся ў яе смартфоне і знайшлі ў ім карцінку, на якой былі намаляваныя …

Вольга Кукушкіна Read More »

Марына Каласкова

Марыне Каласковай 43 гады, жанчыну асудзілі на паўтара гады “хіміі” з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прычына крымінальнай справы – каментар у “Аднакласніках” у адрас кіраўніка раённага аддзелу ўнутраных спраў. Каментар “Паскуда, яна і ў Афрыцы паскуда” жанчына пакінула пад відэа з выявай сілавіка з надпісам: “Гэта я загадаў затрымліваць і збіваць мірных дэманстрантаў …

Марына Каласкова Read More »

Ганна Баран

У верасні 2020 года ў Берасці прайшоў чатырохтысячны марш пратэсту (заўв. у горадзе жыве каля 350 тысяч чалавек). На скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў людзі сталі ў карагод, спявалі песні і танцавалі. З-за гэтага рух транспарту быў спынены. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, супраць многіх была ўзбуджаная самая масавая крымінальная справа, па якой праходзіць больш за …

Ганна Баран Read More »

Яна Жураўлёва

Беларусцы Яне Жураўлёвай 25 гадоў, дзяўчына працавала ветэрынарным анестэзіёлагам у клініцы пры Рэспубліканскім цэнтры падрыхтоўкі коннага спорту. Сацсеткі Яны напоўнены фатаграфіямі з працы, а людзі пакідалі пра яе добрыя водгукі. “Вельмі спадабалася ветурач Яна Жураўлёва. Маладая дзяўчына, відаць, вельмі любіць жывёл і хвалюецца за іх. Кастравала майго ката, вельмі дасканала агледзела, усё спытала, праверыла да …

Яна Жураўлёва Read More »

Ірына Гарачкіна

У беларускі Ірыны Гарачкінай дзве непаўнагадовыя дачкі. Ірына гадуе іх сама. Жанчына на волі працавала настаўніцай, цяпер палітзняволеная шые ў калоніі форму для сілавікоў. Ірыне далі два гады калоніі за тое, што яна пакінула каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім. У каментары жанчына быццам заклікала выходзіць на вуліцы і апублікавала фатаздымак міліцыянта, які збіў …

Ірына Гарачкіна Read More »

Кацярына Гібкая

Беларуска Кацярына Гібкая была затрымана ў кастрычніку 2021 года за тэрарызм. Кацярыну затрымалі супрацоўнікі КДБ і змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ. Але пасля абвінавачванне перакваліфікавалі і дзяўчыну перавялі ў следчы ізалятар №1. Кацярыне прысудзілі паўтары гады калёніі.

Дар’я Чайко

Першакурсніцу геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар’ю Чайко прыгаварылі да 2,5 гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Студэнтку абвінавачвалі па двух артыкулах: аб удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і аб публічнай абразе прадстаўніка ўлады. Крымінальную справу аб абразе прадстаўніка ўлады завялі 19 сакавіка з-за каментара, у якім дзяўчына выказалася …

Дар’я Чайко Read More »

Scroll to Top