Гiсторыi

Таццяна Пыцько

Беларуска Таццяна Пыцько – жонка палітвязня відэааператара Вячаслава Лазарава. Іх дачцэ споўніўся год незадоўга да затрымання бацькоў. Яе накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячую бальніцу – так робіцца ў тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх сваякоў або апекуноў.

Алена Лазарчык

Палітвязынку Алену Лазарчык асудзілі на восем гадоў турмы. Алена Лазарчык выхоўвае васьмігадовага сына Арцёма. Акрамя Арцёма, у Алены ёсць яшчэ взрослыя сын і дачка. Таксама вядома, што Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў. Пра гэта яна даведалася ў турме. Вось што нам распавёў знаёмыя палітвязынкі: “Алёна працавала ў ЖЭСе звычайнай камунальнай працаўніцай. У нас на фантане на …

Алена Лазарчык Read More »

Святлана Бычкоўская

Беларуска Святлана Бычкоўская – супрацоўніца службы “Адно акно”. Яе затрымалі проста на працы. Былая сукамерніца казала, што Святлану прывялі ў камеру з кладкай, у адзенні, якое жанчына надзела на працу. Тады ў праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаянае» відэа з яе ўдзелам. У роліку жанчына расказвала, што перадала асабістыя дадзеныя супрацоўнікаў міліцыі тэлеграм-каналу па дэананімізацыі сілавікоў. За …

Святлана Бычкоўская Read More »

Аксана Зарэцкая

Палітвязня Аксана Зарэцкая – член асноўнага складу Каардынацыйнага савета, трэнер па этыкету і дзелавых зносінах, культуролаг, магістр педагогікі, заснавальніца Школы дзелавой культуры і этыкету. Суд прыгаварыў Зарэцкую да 1,5 года калоніі. Пасля абвяшчэння прысуду Аксане стала дрэнна. Пасля гэтага яна ўпала ў кому, у якой правяла не менш як тры суткі. Праз некаторы час яе …

Аксана Зарэцкая Read More »

Кацярына Зарэцкая

У сярэдзіне верасня мінулага года сілавікі затрымалі пяць мінчан за тое, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя флагі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Сярод затрыманых была беларуска Кацярына Зарэцкая. Яе асудзілі за гэта на пяць гадоў турмы.

Вольга Церах

У сярэдзіне верасня сілавікі затрымалі пецярых жыхароў Мінска за тое, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя флагі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па сталічнай вуліцы Лесі Украінкі. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу за «злоснае хуліганства». Сярод затрыманых была Вольга Церах. Вольгу асудзілі на пяць гадоў калоніі.

Вікторыя Кульша

Мінчанцы Вікторыі Кульшы 40 гадоў. Да арышту яна працавала інжынеркай па ахове працы, зараз – у калоніі на швейцы. У жніўні 2020 года Вікторыя насіла белы бранзалет, падвозіла ваду пратэстоўцам, удзельнічала ў аўтапрабегах у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Але, галоўнае, што легла ў аснову яе абвінавачання – была адміністратаркай тэлеграм-канала “Кіроўцы 97”, дзе каардынаваўся аўтапрабег. Канал …

Вікторыя Кульша Read More »

Анастасія Лазарэнка

Адвакатка Анастасія Лазарэнка пачала практыкаваць з 2011 года і аказвала прававую дапамогу па крымінальных, грамадзянскіх, адміністрацыйных, працоўных і сямейных справах, а з лета 2020 года таксама абараняла грамадзян у палітычна матываваных працэсах. У найбольш складаны перыяд яна кансультавала пра-бона ў ізалятараў Акрэсціна і актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці Беларусі. Цяпер Насту асудзілі на шэсць гадоў …

Анастасія Лазарэнка Read More »

Ганна Кандраценка

Беларуску Ганну Кандраценку асудзілі на тры гады калоніі за абразу прадстаўніка ўлады, абразу прэзідэнта Беларусі і абразу суддзі ці народнага засядацеля. Адбывала пакаранне Ганна ў Гомельскай жаночай калоніі. Са слоў былой палітвязні, якая была ў атрадзе з Ганнай, у дзяўчыны са сваякоў толькі маці, якой патрэбна дапамога ў падтрымцы дачкі ў зняволенні. Нядаўна стала вядома, …

Ганна Кандраценка Read More »

Анастасія Петрачэнка

Беларуску Насту Петрачэнку асудзілі на тры гады за тое, што яна пералічыла грошы ў падтрымку палка імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне, які складаецца з добраахвотнікаў беларускага паходжання.

Scroll to Top