Гiсторыi

Ірына Злобіна

Ірына Злобіна

Ірыне Злобінай 33 гады, і з 12 студзеня 2021 года жанчына знаходзіцца ў турме. Яе затрымалі разам з яе мужчынам, медыяменеджэрам Андрэем Аляксандравым. Прычына затрымання – Ірына разам з Андрэем аплачвалі штрафы палітвязням, і дзяржава палічыла гэта “фінансаваннем пратэстнай дзейнасці”. Зараз Ірыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, а Андрэю – да дваццаці. Цяпер Ірына …

Ірына Злобіна Read More »

Вольга Рытус

Вольга Рытус

Беларусцы Вользе Рытус 43 гады. 12 красавіка 2022 года жанчына паехала на працу, як звычайна, а перад гэтым нават паспела сустрэцца з сяброўкай. Каля працоўнага офіса яе ўжо чакалі людзі ў балаклавах і з аўтаматамі. Жанчына патэлефанавала сваёй пажылой маме, тая пачула крыкі і зразумела, што дачку затрымліваюць. Пазней у кватэру беларускі прыйшлі з ператрусам, …

Вольга Рытус Read More »

Ірына Пярцова

Ірына Пярцова

Беларусцы Ірыне Пярцовай 27 гадоў. Яна любіць, каб яе ўсё ж называлі Рынай. Разам з яшчэ дзвюма дзяўчынамі і хлопцам, Ірына рабіла розныя пратэстныя перфомансы. Адзін з іх – перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей устанавіла на магілу партрэт Лукашэнкі і адкрылі шампанскія. Таксама Ірына стварыла чат у тэлеграме, які следства палічылі экстрэмісцкім …

Ірына Пярцова Read More »

ЛІДЗІЯ НОВІК

Лідзія Новік

Беларусцы Лідзіі Новік споўнілася ў турме 29 гадоў, а затрымалі яе за дзень да дня нараджэння. Пра затрыманне дзяўчыны родныя даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў. Лідзію ідэнтыфікавалі па адным з фота з маршу за свабоду, які праходзіў у Менску 16 жніўня 2020 года. На відэа дзяўчына кажа, што выйшла на мітынг “проста паглядзець”. На яе завялі …

Лідзія Новік Read More »

Любоў Разановіч

Любоў Разановіч

Беларуска Любоў Разановіч праходзіць па справе аб акце тэрарызму і захопу ўлады. Ёй 59 год, і яна жонка праваслаўнага святара, які таксама з’яўляецца фігурантам гэтай справы. Па справе праходзіць яшчэ і іх сын Павел. Уся справа ў тым, што сям’я Любові нібыта хавала ў сябе Мікалая Аўтуховіча, які, паводле версіі следства, падпаліў некалькі машын сілавікоў. …

Любоў Разановіч Read More »

ТАЦЦЯНА ЛАСІЦА

Таццяна Ласіца

Беларускую праваабаронцу Тацяну Ласіцу асудзілі на два з паловай гады жаночай калоніі. Суд палічыў, што яна арганізоўвала і фінансавала дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак. На самой справе Таццяна дапамагала людзям складаць скаргі і збірала доказы збіццяў і злачынстваў з боку сілавікоў падчас мірных мітынгаў. – Калі за кратамі такія, як Таня, свет перавярнуўся, – …

Таццяна Ласіца Read More »

Рэгіна Лавор

Рэгіна Лавор

Беларусцы Рэгіне Лавор 51 год, жанчыну асудзілі на два гады “хатняй хіміі” за абразу дваіх супрацоўнікаў міліцыі – яна пакінула каментары пра іх у тэлеграм-канале. Пакуль Лавор адбывае пакаранне, да яе каля трыццаці разоў ужо прыходзілі супрацоўнікі з праверкамі. Адзін раз яе арыштавалі на 10 сутак за парушэнне парадку адбывання “хатняй хіміі”, у пратэст жанчына …

Рэгіна Лавор Read More »

ХРЫСЦІНА ВАСІЛЬКОВА

Хрысціна Васількова

Беларусцы Хрысціне Васільковай 28 гадоў, у дзяўчыны двое непаўнагадовых дзяцей. Сама Хрысціна захапляецца вандроўкамі, займаецца зоаабарончай дзейнасцю разам са сваёй мамай Эльвірай. Разам з мужам яе затрымалі ў апошні дзень студзеня 2021 года і змясцілі ў СІЗА. Прычынай сталі фатаздымкі з мітынгаў пасля выбараў 2020 года. У Беларусі рэпрэсіі працягваюцца за 2020 год – людзей …

Хрысціна Васількова Read More »

ІРЫНА ПАЛЯНІНА

Ірына Паляніна

Беларусцы Ірыне Палянінай 50 гадоў. Жанчыну асудзілі на два гады калоніі за тое, што пакінула каментары пад фатаграфіяй сілавіка з дзіцём “Хто гэтую брыдоту дапусціў да дзяцей?”. Пры ператрусе ў швейнай машынцы Ірыны знайшлі скрынку з патронамі, і Ірына на судзе сказала, што патроны засталіся ад яе нябожчыка бацькі. На пытанне, чаму яна не пазбавілася …

Ірына Паляніна Read More »

ЮЛІЯ СЫРЫХ

Юлія Сырых

Юліі Сырых 48 гадоў, яе затрымаў КДБ па дзяржаўнай праграме “Зачысткі радыкальна настроеных асоб” і абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкага фарміравання. Пад фінансаваннем сілавікі маюць на ўвазе той факт, што жанчына збірала і дасылала перадачы для палітвязняў у турмы. Юлія Сырых утрымліваецца ў камеры разам з Марфай Рабковай. “У камеры часта праходзяць размовы пра мужчын і …

Юлія Сырых Read More »

Scroll to Top