Анастасія Булыбенка
Мяне клічуць Ася Булыбенка, я – палітвязня, якая адбыла ўвесь тэрмін. Цяпер я раскажу, як мяне затрымлівалі. Мяне разбудзілі шасцёра мужчын, якія былі апранутыя ў цывільнае. Адзін з мужчын “тыкаў” пасведчаннем, разгледзець якое, я сонная, не магла. Другі мужчына лез пад падушку. Ён шукаў тэлефон, які быў на кухні. Адчувала страх, сорам (я была распранута, …