“У мяне адабралі сябра, нахабна выкраўшы пяць гадоў яе жыцця ні за што”. Пра палітвязня Вольгу Церах.
Беларуска Насця пазнаёмілася з палітвязняй Вольгай Церах на Акрэсціна. Дзяўчаты пасябравалі. Пазней Вольгу асудзілі на пяць гадоў турмы за тое, што яна павесіла нацыянальныя сцягі Беларусі і Ўкраіны на фасадзе дома. Пачытайце, што Насця расказала пра Олю: “На Акрэсціна Оля трымалася і падтрымлівала ўсіх дзяўчынак. Жартавала аб тым, што ўспамінае песню “Yellow Submarine”, седзячы ў …