Ганна Карняенка

Беларуску Ганну Карняенку асудзілі на пяць гадоў калоніі. Раней жанчына працавала бухгалтаркай на Менскам электратэхнічным заводзе. Вядома, што Ганну звольнілі пасля “Народнага ўльтыматума” ў 2020 годзе. Яна спрабавала аспрэчыць звальненне ў судзе.