Кацярына Зарэцкая
У сярэдзіне верасня мінулага года сілавікі затрымалі пяць мінчан за тое, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя флагі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Сярод затрыманых была беларуска Кацярына Зарэцкая. Яе асудзілі за гэта на пяць гадоў турмы.