Беларусцы Аксане Аўчынскай 23 гады. На яе задзена крымінальная справа за тое, што яна дасылала інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх вайскоўцаў у тэлеграм-канал “Беларускі Гаюн”. Пра затрыманне дзяўчыны стала вядома ў “пакаяльнага” відэа ў тэлеграме беларускіх сілавікоў.
Тэлеграм-канал “Беларускі Гаюн” прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. На ім публікуюць інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі і запуск ракет з Беларусі. Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне сотні беларусаў былі затрыманыя за антываенную пазіцыю і інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў. На ўсіх іх заведзены крымінальныя справы.