Палітвязынкі

Аліна Забальштанская

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуска Аліна Забальштанская была арыштаваная за каментар па так званай “справе Зельцара” – у верасні 2021 года адбылася перастрэлка ў кватэры мінскага айцішніка Андрэя Зельцара, у выніку якой загінуў супрацоўнік КДБ і сам Зельцар. За каментары па гэтай справе былі затрыманыя 136 чалавек. Усіх абвінавацілі па артыкуле аб распальванні сацыяльнай варожасці. Аліну, па словах сваякоў, судзілі за яе відэа і каментары ў Tik-Tok. Аліна пакутуе на эпілепсію. Па справе прызначылі псіхіятрычную экспертызу – перапынак доўжыўся месяц. Але жанчыну ўсё роўна асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму. Дома палітзняволеную чакае маленькая дачка.

У чэрвені 2022 года КДБ унёс Аліну ў «спіс тэрарыстаў», з-за чаго ёй забаронена атрымліваць грошы на асабісты рахунак.

Scroll to Top