Палітвязынкі

Вольга Дубовік

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Вольга Дубовік — 45-гадовая фігурантка крымінальнай справы аб размаляваных цюках з сянажам. 2 верасня 2021 года прэс-служба беларускага МУС паведаміла, што каля трасы М1 уначы былі затрыманыя чацвёра мужчын і тры жанчыны з Менску ва ўзросце ад 27 да 51 года. Адна з іх – Вольга Дубовік. Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сянажам. На затрыманых завялі крымінальную справу аб злосным хуліганстве. Пасля затрымання іх даставілі ў ізалятар, дома ў іх былі праведзены ператрусы. Да суда ім усім абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў следчы ізалятар.

31 студзеня 2021 года суд вынес прысуды па рэзананснай “справе размаляваных цюкоў з саломай”. Суддзя прызначыла Вользе Дубовік 1 год калоніі агульнага рэжыму. На працэсе стала вядома, што на поле 1 верасня сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі малявалі на затрыманых  свастыку, некаторых збівалі. Таксама, паводле слоў абвінавачаных, акцыю, па сутнасці, арганізаваў “невядомы хлопец”, які прапаноўваў абвінавачаным у тэлеграме размаляваць цюкі пад Дзяржынскам. Сярод затрыманых яго не аказалася. Двое абвінавачаных па справе прапаноўвалі следчым цалкам выкупіць размаляваныя цюкі або вымыць іх (бо ў аднаго абвінавачанага свая клінінгавая кампанія), але прапановы нават не былі перададзены дырэктару калгасу. Зараз Вольга адбывае тэрмін у жаночай калоніі і працуе там на швейным прадпрыемстве.

Scroll to Top