Палітвязынкі

галіна-дзербыш

Галіна Дзербыш

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуску Галіну Дзербыш самі сілавікі называюць “бабуля-тэрарыстка”. Галіна ўнесена ў спіс тэрарыстаў у Беларусі за тое, што нібыта мела дачыненне да падпалаў машын сілавікоў. Следства лічыць, што жанчына сачыла за аб’ектам (заўв. сілавіком), дакладвала пра яго іншым фігурантам, якія здзейснілі падпал аўтамабіля сілавіка. Галіне пагражае 20 гадоў зняволення.

Дачка Галіны, Анастасія, скептычна ставіцца да таго, што яе маці ставяць у віну сілавікі. Наста пацвярджае, што маці яе з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Галіна Дзербыш жыве ў невялікім сяле. Наста кажа, што яе маці была непажаданая мясцовым уладам, таму Наста мяркуе, што крымінальная справа за тэрарызм – помста.

“Мама заўсёды была назіральніцай на выбарах, выявіла нямала парушэнняў, займалася зоаабаронай, дапамагала людзям. Да пенсіі яна працавала бухгалтарам, яе ўсе паважаюць, нават калі быў ператрус, ніхто не пагадзіўся быць панятым. У нас тут жыве хлопец, якога хацелі пасадзіць за ўхіленьне ад войска. А той хлопец мае адно вока сляпое, другім бачыць на 40 адсоткаў, мае анкалогію і з галавой яшчэ праблемы. У яго нават пашпарту няма, ён чытаць і пісаць не ўмее. Мама павазіла яго па лекарах, сабрала даведкі, дакументы – і ў выніку хлопца не пасадзілі, а потым аформілі яму інваліднасць. А зараз нават да яго прыходзілі з ператрусам пасля затрымання мамы. Прыходзяць да ўсіх, хто быў з ёй блізкі” – дадае Насця.

Галіна Дзербыш імкнецца трымацца, але ўзрост і ўмовы турмы пагоршылі яе здароўе. Жанчына перахварэла на анкалогію, і ў яе няма косці ў левым плячы. Амаль паўгода Галіну трымалі ў адзіночнай камеры. Насця лічыць, што гэты ціск на жанчыну.

“Яны хочуць, каб маці дала прызнальныя паказанні. Але маці не робіць гэтага. Яе дома чакаюць 15 катоў-падкідышаў, якіх яна выхадзіла, куры і трусы” – кажа дачка палітвязні.

Scroll to Top