У верасні 2020 года ў Берасці прайшоў чатырохтысячны марш пратэсту (заўв. у горадзе жыве каля 350 тысяч чалавек). На скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў людзі сталі ў карагод, спявалі песні і танцавалі. З-за гэтага рух транспарту быў спынены. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, супраць многіх была ўзбуджаная самая масавая крымінальная справа, па якой праходзіць больш за сто чалавек. Адна з іх – жыхарка суседняга горада Пружаны Ганна Баран, якую асудзілі на паўтара гады калоніі.
Ганне 44 гады, яна мясцовая актывістка. Ад пачатку перадвыбарнай кампаніі жанчына актыўнічала, згуртоўвала мясцовых жыхароў. У горадзе нават заснавалі сваю пратэстную Раду і заснавалі прыпынак Пераменаў, які служыў месцам правядзеньня пікетаў.
«У Раду ўваходзяць і паважаныя лекары, і былыя кіраўнікі, студэнты і выкладчыкі – людзі з розных сфер, якія не адмовіліся ад сваіх поглядаў» – казала Ганна. Жанчыну са жніўня 2020 года затрымлівалі шмат разоў, і пасля чарговага затрымання, яна напісала зварот да чыноўнікаў.
«Прашу выдаць мне дазвол на наведванне крам «Універмаг», «Універсам», «Кулінарыя», «Тры цаны», а таксама магчымасць накіравання да гэтых крамаў пешшу і на грамадскім транспарце без затрымання ў Пружанскі РАУС для ўстанаўлення асобы 12 і 13 снежня» , – было ўказана ў звароце.
Супрацоўнікі КДБ атрымалі жанчыну, зрабілі ператрус і змясцілі ў ізалятар. Ганну абвінавацілі ў здзяйсненні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак – за іх следства палічыла карагоды і танцы, а таксама жанчына стала абвінавачанай па справе аб абразе прэзідэнта. Цяпер Ганна знаходзіцца ў жаночай калоніі, працуе на швейнай фабрыцы па 8-12 гадзін у дзень, вырабляе форму сілавікам.