Палітвязынкі

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк 

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

“Берасцейскай Жаннай д’Арк” беларусы называюць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк. Паліне 47 гадоў, яна вядомая ў Беларусі актывістка, якая шмат гадоў выступае супраць рэжыму Лукашэнкі. У Паліны двое непаўнагадовых сыноў. У 2019 годзе Паліна Шарэнда-Панасюк удзельнічала ў выбарчай кампаніі па выбарах у беларускі парламент. У якасці кандыдаткі ў дэпутаты яна атрымала магчымасць выступіць па дзяржаўным тэлебачанні з агітацыйнай прамовай. Падчас эфіру Паліна назвала Аляксандра Лукашэнку дыктатарам і абвінаваціла яго ў палітычных праблемах Беларусі. Пасля гэтага звароту да выбаршчыкаў Шарэнда-Панасюк знялі з выбараў.

У студзені 2021 года, пакуль муж Паліны Андрэй адбываў адміністратыўны арышт, сілавікі выламалі дзверы ў кватэры жанчыны на вачах яе малодшага сына, якому на той момант было шэсць гадоў. Сілавікі правялі агляд, канфіскавалі некаторыя рэчы, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ізалятар. Жанчыне прад’явілі абвінавачанні ў гвалце да супрацоўніка міліцыі, у абразе прэзідэнта і ў абразе прадстаўніка ўлады. Гвалтам следства назвала драпіну аднаму з міліцыянтаў, якую Паліна нанесла падчас ператрусу ў яе кватэры. Спачатку жанчыну асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму, але пасля пачатку вайны ва Украіне, жанчыну проста на тэрыторыі калоніі асудзілі яшчэ на год. На першым судзе жанчына адмовілася ўставаць, сказала, што даваць паказанні будзе толькі ў Міжнародным трыбунале па злачынствах Лукашэнкі, назвала сваё заключэнне палонам, а таксама падняла плакат “Самазванец, убывай”. На апошнім судзе ў калоніі, паводле слоў яе мужа, жанчына паводзіла сябе гэтак жа мужна.

“У апошні месяц над калоніяй дзень і ноч ляталі самалёты РФ. І па тым, што іх зараз не стала, Паліна зразумела, што Украіна перамагае. Паліна жадае ўкраінцам мужнасці і шчасця і рашучасці” – распавёў Андрэй Шарэнда. З жаночай калоніі Паліну перамесцяць у мужчынскую “крытую” турму.

Падчас усяго зняволення жанчына падвяргаецца псіхалагічнаму і фізічнаму ціску, яе некалькі разоў змяшчалі ў карцэр, пазбаўляюць спатканняў з роднымі, званкоў і пасылак. Муж Паліны Андрэй, баючыся адабраннем дзяцей у інтэрнат, пакінуў Беларусь. Так папрасіла яго жонка. Са студзеня 2021 года актывістка не бачыла сваіх дзяцей.“Прывітанне, мой каханы і дарагі сыночак, гэта мама. Пакуль не магу абняць цябе так моцна і горача, як хачу, але спадзяюся хутка гэта зрабіць. Ты нарэшце перарос мяне, буду зараз глядзець на цябе знізу ўверх, а не наадварот. але я ганаруся, што ў мяне ты такі вырас, Славамір”, — пісала жанчына з турмы свайму старэйшаму сыну, якому зараз 13 гадоў.

Scroll to Top