Палітвязынкі

Юлія Марчанка

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларускі гурт Irdorath падчас акцыяў пратэсту граў на дудзе. Юлія Марчанка – харавая дырыжорка і бэк-вакалістка беларускага гурта Irdorath. Яе разам з мужам і іншымі ўдзельнікамі гурта затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам. Супраць Юліі, яе мужа Пятра Марчанкі, а таксама супраць Надзеі і Уладзіміра Калача і Антона Шніпа была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па версіі МУС, музыкі неаднаразова ўзначальвалі калону пратэстоўцаў і з выкарыстаннем духавых інструментаў “уцягвалі ў несанкцыянаванае масавае шэсце грамадзян”, прычым артысты сваёй гульнёй “узмацнялі пратэстны настрой удзельнікаў”.

За два тыдні да затрымання Юлія з Пятром ажаніліся. Ім прысудзілі па паўтара года калоніі агульнага рэжыму.

Юлія скончыла Акадэмію музыкі, вывучала харавое дырыжыраванне. Блізкія кажуць, што дзяўчына жыве музыкай. Але ў Юліі гэта не адзінае захапленне.

“Яна грала ў вулічным тэатры, хадзіла на хадулях, займалася фаер-шоў – фактычна глытала агонь. То бок, Юля хоць і выглядае тоненькай і далікатнай, але насамрэч гэта вельмі моцная жанчына, якая не баіцца цяжкасцяў, не баіцца ні вагню, ні вышыні, ні, я думаю, турмы» – кажа блізкая сваячка палітвязня.

У Юлі дома засталіся два пацукі і два каты. Цяпер Юлія знаходзіцца ў жаночай калоніі, там яна ходзіць на працу на швейную фабрыку. Лісты ад Юліі прыходзяць рэдка. Таксама этапавалі і яе мужа Пятра, перапіска паміж мужам і жонкай у беларускіх турмах дазволена.

Scroll to Top