Палітвязынкі

Яна Жураўлёва

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Яне Жураўлёвай 25 гадоў, дзяўчына працавала ветэрынарным анестэзіёлагам у клініцы пры Рэспубліканскім цэнтры падрыхтоўкі коннага спорту. Сацсеткі Яны напоўнены фатаграфіямі з працы, а людзі пакідалі пра яе добрыя водгукі.

“Вельмі спадабалася ветурач Яна Жураўлёва. Маладая дзяўчына, відаць, вельмі любіць жывёл і хвалюецца за іх. Кастравала майго ката, вельмі дасканала агледзела, усё спытала, праверыла да ўмяшання. Патлумачыла, што і як будзе ўводзіць, якія прэпараты і навошта” – пішуць пра Яну яе кліенты.

Цяпер Яна асуджана на тры гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Сілавікі прыехалі ў кастрычніку 2021 года да Яны проста на працу, адтуль павезлі на ператрус у кватэру, дзе яна жыла з бацькамі. На дзяўчыну склалі пратакол за дробнае хуліганства і змясцілі пад адміністрацыйны арышт на 14 сутак. Але з сутак Яна так і не выйшла – на дзяўчыну завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах. У яе тэлефоне знайшлі фатаздымкі. Амаль паўгода дзяўчына прасядзела ў следчым ізалятары ў чаканні суда.

“Яна – чалавек, які не баіцца цяжкасцяў. Яна заўсёды дапамагае, калі яна мае магчымасць, і разлічвае на саму сябе. Яна адкрыты і вольны чалавек, за што і расплочваецца зараз. Дачка не апускае рукі, яна і гэты жыццёвы этап імкнецца ўспрымаць з цікавасцю і вычэрпваць з яго максімальную карысць” – кажа пра Яну яе маці.

Scroll to Top