Палітвязынкі

Яна і Таццяна Барысавіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

У сясцёр Яны і Таццяны розніца ва ўзросце два гады – Яна старэйшая. Да дзяўчат у кватэру, дзе яны жылі з мамай і яшчэ адной сястрой Насцяй, прыйшлі з ператрусам 22 лютага 2022 года. Дзяўчатам прад’явілі абвінавачанне ў арганізацыі або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і змясцілі пад варту. Абедзвюх сясцёр змясцілі пад варту ў следчы ізалятар да суда. Дзяўчатам пагражае да чатырох гадоў калоніі.

22-гадовая Яна вучылася на біялагічным факультэце мінскага ўніверсітэта. Дзяўчына адкрыта ў сваіх сацсетках выказвала падтрымку палітвязням-студэнтам. Напрыклад, Яна напісала пост ў падтрымку палітвязня Арцёма Баярскага, якога асудзілі на пяць гадоў строгага рэжыму. Яе сястра, Таццяна, мусіла святкаваць сваё 20-годдзе 25 лютага, але 22 лютага яе затрымалі. Таццяна – студэнтка музычнай вучэльні імя Глінкі. Яна – віяланчэлістка, у сваіх сацыяльных сетках дзяўчына выкладвала граматы з перамог на музычных конкурсах.

Scroll to Top