Палітвязынкі

Любоў Разановіч

Любоў Разановіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуска Любоў Разановіч праходзіць па справе аб акце тэрарызму і захопу ўлады. Ёй 59 год, і яна жонка праваслаўнага святара, які таксама з’яўляецца фігурантам гэтай справы. Па справе праходзіць яшчэ і іх сын Павел. Уся справа ў тым, што сям’я Любові нібыта хавала ў сябе Мікалая Аўтуховіча, які, паводле версіі следства, падпаліў некалькі машын сілавікоў. На вочнай стаўцы жанчына казала свайму госцю “Вы разбурылі нашу сям’ю”. Гэты эпізод паказалі прапагандысты. Падчас суда жанчыну ўтрымлівалі ў вузкай адзіночнай клетцы, суд праходзіць на тэрыторыі турмы. Следства палічыла Любоў небяспечнай злачынцай.

Раней у Любові была свая служба таксі ў Берасці. У турме жанчына скардзіцца на кепскае самаадчуванне. Любові пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Яна знаходзіцца ў спісе тэрарыстаў у Беларусі. Грашовыя пераводы для людзей з гэтага спісу пад забаронай.

Scroll to Top