Палітвязынкі

Вольга Томіна

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

9 сакавіка 2022 года ва ўстастаграме вядомай беларускай візажысткі Вольгі Томінай з’явіўся дзіўны пост: фатаграфія Вольгі быццам з пакаяннага відэа, якія здымаюць сілавікі з затрыманымі па палітычных прычынах. І подпіс: “Чысціце стужку, шаноўныя. Аказалася, гэта не гульня. Інста зло. Я на Валадарцы”. Неўзабаве на тэлеграм-канале сілавікоў з’явілася відэа з яе допытам. Жанчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах, а сама Вольга казала, што выходзіла на пратэсты, бо не магла змірыцца з гвалтам.

Томіна – вядомая візажыстка і стылістка, заснавальніца студыі і школы макіяжу ANATOMIA. Яе майстар-класы праходзілі па ўсім свеце. У Вольгі трое непаўнагадовых дзяцей, жанчына да суда знаходзіцца ў СІЗА. Затрымлівалі Вольгу груба. Цяпер жанчына фарбуе сукамерніцам стрэлкі і вусны, 200 разоў прысядае і 200 разоў на дзень пампуе прэс. Свой стан пасля затрымання топавая візажыстка Вольга Томіна апісвае ў лісце сябрам.

Не магла сабрацца з думкамі. У СІЗА ўсё нашмат прасцей, як бы гэта ні гучала. У мяне ёсць свой “ложак” на другім паверсе, кнігі, грабянец і нават… крэм! Жартую, што ў параўнанні з ІЧУ тут столькі ўсяго, што гэтае месца здаецца санаторыем”, — піша Томіна сябрам. Блізкія Вольгі хвалююцца за яе і гавораць, што Вольгу немагчыма не любіць.

“На Валадарцы ёй лепш, адчувае сябе добра, бадзёра і духам не падае. І па традыцыі дорыць свой пазітыў і цеплыню сукамерніцам. Воля – яна такая, яе немагчыма не любіць”, — гавораць знаёмыя Томінай.

Scroll to Top