Палітвязынкі

Галіна Міхальчук

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Галіне Міхальчук 69 гадоў. Яна захапляецца музыкай – грае на домбры і гітары.

Да пенсіі Галіна Іванаўна працавала на чыгунцы, а апошнія гады займалася тым, што даглядала дзвюх жанчын пад 90. Яе сын Уладзімір называе іх цёткай Ленай і цёткай Ядзяй.

Яе судзілі за каментары ў тэлеграм-канале “Ваўкавыск для жыцця”, усяго суд налічыў больш за 30 “эпізодаў” – абвінавачванняў у адрас Лукашэнкі, сілавікоў, мясцовых чыноўнікаў.

Сярод іх, напрыклад, такія: “Няхай кожны амапавец паглядзіць на сябе з боку”, Вы што робіце пачвары, забойцы, сволачы”, “Хай падумаюць, ці варта абараняць вырадка альбо быць з народам”, “Ёсць надзея, што новы год будзе без пачвары”.

У кастрычніку 2021 года жанчыну судзілі па артыкуле за абразу прадстаўнікоў улады і далі два гады “хатняй хіміі” – так у Беларусі называецца абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ва ўмовах “хатняй хіміяй” забаронена ўжываць алкагольныя напоі, сыходзиць з дому пасля 22.00, а таксама ў выходныя і святы.

Але 7 лютага 2022 года справу Галіны Іванаўны перагледзелі, дадалі яшчэ два артыкулы – паклёп у адрас прэзідэнта і абразу прэзідэнта, і вынеслі вердыкт: два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну ўзялі пад варту проста ў зале суда: насунулі кайданкі і ўвялі.

У сваім апошнім слове Галіна Міхальчук сказала: “Я прашу вас, калі ласка, не караць мяне так строга, таму што для мяне гэта смяротны прысуд. Я папрасіла прабачэння перад усімі і прашу прабачэння яшчэ раз. Я гатова заплаціць штраф і што там яшчэ можа быць. …У мяне муж яшчэ старэйшы за мяне, на мне дзве жанчыны, мае сваячкі, якія вельмі састарэлага ўзросту, я ім дапамагаю. Я проста, вы разумееце, я проста не перанясу”.

Scroll to Top