Палітвязынкі

Данута Пярэдня

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуску Дануту Пярэдню затрымалі 28 лютага 2022 года за рэпост, які дзяўчына зрабіла 27 лютага ў адзін з тэлеграм-чатаў. У тэксце крытыкаваліся дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў кантэксце вайны ва Украіне. Таксама там ішла гаворка пра адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе прамога ўступлення ў вайну і былі заклікі да вулічных пратэстаў.

Дзяўчыне прысудзілі шэсць гадоў калёніі. Данута вучылася на філолага. Адна са знаёмых дзяўчыны, якая вучылася разам з затрыманай, апісвае яе як добрага і неканфліктнага чалавека.

“Мы часта сустракаліся ва ўніверы, у асноўным размаўлялі пра вучобу. Данута вучылася добра, з дэканатам у яе праблем сапраўды не было. З усімі ў групе, ды і на курсе ў яе таксама не было ніякіх канфліктаў. Яна здавалася добрай, можа, крыху ціхай, месцамі была сарамлівай. Нам ва ўніверсітэце казалі, што яна сама забрала дакументы і нават нейкія чуткі распаўсюджвалі, што ўсё гэта было па сямейных абставінах” – кажа пра Данута яе знаёмая.

Scroll to Top