Палітвязынкі

Кася Будзько

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Касі Будзько 20 гадоў, яна студэнтка факультэта эстэтычнай адукацыі і мастачка. Седзячы ў ізалятары ў чаканні суда, Кася ўсё роўна знаходзіла месца для творчых ідэй. Напрыклад, ляпіла з хлеба розныя фігуркі.

“Хлебныя скульптуры – гэта класічнае турэмнае рамяство, але як мне падалося, сярод жанчын яно зусім не развіта, таму мне прыйшлося выкарыстоўваць метад спроб і памылак. Я наляпіла цэлую кучу пацерак двух разнавіднасцяў формаў (🔘- кружочкі, 🔷 – ромбікі)” – пісала Кася ў лістах сябрам.

Яе затрымалі 12 лістапада ў межах крымінальнай справы аб арганізацыі або ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У той дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак розных ВНУ Беларусі. Касю з астатнімі асудзілі на 2,5 гады калоніі. Зараз дзяўчына ў жаночай турме працуе швачкай – шые форму для вайскоўцаў. Яе заробак складае менш за долар у месяц. Родныя і сябры Касі называюць яго смелай, свабодалюбнай, бойкай.

“Кася думае па-свойму, не баіцца цяжкасцяў, заўсёды гатова дапамагаць іншым і адстойваць свае погляды” – кажа пра палітзняволеную сяброўка Аліна. А бацька Касі, Віталь Будзько, дадае, што яго дачка вельмі клапаціла праблемамі экалогіі, яна таксама спрабавала зрабіць роварную паркоўку каля свайго ўніверсітэта.

«Кася заўсёды любіла маляваць, але для сябе. Ніякай мастацкай адукацыі ў яе не было. Мы з жонкай самі некалі вучыліся на мастакоў, але мастакамі не сталі. А дачка, магчыма, стане” – кажа Віталь Будзько пра дачку.

У калоніі Касі цяжка, як і любому адчувальнаму і творчаму чалавеку. Таксама дзяўчына кажа, што ў калоніі мала адпачынку і вельмі цяжкі псіхалагічны фон.

“У мяне сэрца разрываецца, калі ўсе вакол гарлапаняць адзін на аднаго з-за нейкай побытавай дробязі. Калі калектыў абірае сабе адну ахвяру і аб’ядае яе як так і трэба, карацей, гэта ўсё такія стрэмныя рэчы, але тут яны ўспрымаюцца навакольнымі як паўсядзённасць і норма. Я ўжо пачынаю блытацца: я ў вар’яцкім доме ці я звар’яцела ў адрозненне ад астатніх. Насамрэч, у такой псіхалагічнай напрузе я яшчэ не была ніколі, але адчуваецца гэта як быццам у табе садзіцца батарэйка і ў цябе не застаецца сіл. У момантах, дзе нармальная Кася б адрэагавала радасцю, абурэннем ці сумам, Кася без зарадкі рэагуе ніяк. Магчыма, у гэтым і заключаецца ідэя выпраўлення, не ведаю” – піша з калоніі палітзняволеная.

Scroll to Top