Палітвязынкі

78. Катерина Андреева

Кацярына Андрэева

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Кацярына Андрэева ​​- беларуская журналістка, і да арышту яна працавала на тэлеканале  “Белсат”. У ліпені 2020 года разам са сваім мужам Ігарам Ільяшом Кацярына выпусціла кнігу-расследаванне аб ролі беларусаў у вайне на ўсходзе Украіны. Кніга стала дакументальным пацвярджэннем таго, што ўлады Беларусі падтрымлівалі там расійскі бок.

Кацярыну разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай затрымалі ўвечары 15 лістапада 2020 года. У той дзень яны вялі прамы эфір з кватэры дома на «Плошчы перамен» – пратэстнага менскага двара, дзе з’явіўся стыхійны мемарыял у памяць пра забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі. На працягу больш за пяць гадзін Кацярына і Дар’я вялі стрым: у рэжыме рэальнага часу паказвалі, як збіраюцца людзі, пад’язджаюць сілавікі і праводзяць затрыманні, а пасля ліквідуюць народны мемарыял. Пасля разгону ўдзельнікаў акцыі сілавікі ўвайшлі ў кватэру, адкуль вёўся стрым, і затрымалі журналістак. Дзяўчат змясцілі ў СІЗА на тры месяцы да суда і асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму.

У калоніі Кацярына працавала на швейнай фабрыцы і адвучылася на цырульніцу. У верасні 2022 года яна мусіла вызваліцца, але кали пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, на Кацярыну завялі крымінальную справу аб “Здрадзе дзяржаве”. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, адвакаты аказалися пад строгай падпіскай аб неразгалошванни. Кацярыну асудзілі на восем гадоў.

“З’яўленне Каці было вялізным шчасцем у нашай сям’і, яна вельмі доўгачаканае дзіця. Атмасферу, у якой яна расла, можна без усялякага перабольшання назваць атмасферай Любові. Каця расла дапытлівым дзіцём. Я захавала цэлую кніжачку яе выразаў, што называецца, “ад двух да пяці”. Некаторыя нават перайшлі ў яе дарослае жыццё. У кабінеце майго мужа, дзядулі Каці, вісіць наш з им фатаздымак, яки зрабілі ў 1966 годзе ля знакамітага фантана «Хлопчык з лебедзем». Упершыню ўбачыўшы яе, трохгадовая Каця выказалася: «Там Аля [так Кацярына называе сваю бабулю – Алу Мікалаеўну], дзеда, маладыя казуркі!». Напэўна, лебядзінае крыло на здымку нарадзіла ў яе ўяўленні такую ​​асацыяцыю. Але, як бы там ні было, зараз і нашыя, і Каціны лісты скончваюцца словамі “маладыя казуркі” – распавядае бабуля Каці, Ала Ваганава.

Scroll to Top