Палітвязынкі

Маргарыта Зотава

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Маргарыце Зотавай 20 гадоў, яе асудзілі на два гады калоніі за тое, што дзяўчына наклеіла на слупы дзве налепкі. Сцікеры заўважыла дырэктарка мясцовай школы і выклікала міліцыю, дзяўчыну вылічылі па камерах назірання і прыйшлі дадому з ператрусам. Падчас вобшуку канфіскавалі ноўтбук дзяўчыны і адзенне, у якім яна была на запісе камер. Палітзняволеную затрымалі на трое сутак і адпусцілі, але праз пяць месяцаў затрымалі і не адпусцілі. Затрымалі ў капронавых калготках і на абцасах. Цяпер дзяўчына ў жаночай калоніі працуе ў швейным цэху.

“Мая дачка – вельмі спагадлівая, яна дапамагала заўсёды людзям, яна сама добра вучылася і яшчэ і паспявала іншым дапамагаць. Яна вучылася на псіхолага, удзельнічала ў канферэнцыях і нават заняла другое месца ў міжнародным студэнцкім конкурсе па псіхалогіі, выступала з тэмай аб уплыве няпоўных сем’яў на перажыванне людзьмі пачуцця адзіноты” – расказвае мама Рыты.

Scroll to Top