Палітвязынкі

Мерыем Герасіменко

Мерыем Герасіменко

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуску Мерыем Герасіменку прысудзілі да трох гадоў “хатняй” хіміі за тое, што ў Мінску яна праспявала песню ўкраінскага гурта “Акіян Эльзы”.

У сакавіку 2022 года (пасля пачатку вайны) Мэрыем размясціла пост у Instagram з фрагментам песні «1994» сваёй украінскай настаўніцы з наступным тэкстам: «Гэтаму відэа ўжо 4 гады, але сэнс і сіла песні зараз у самае сэрца… Pray for UKRAINE».

Факт выканання песень на ўкраінскай мове ашалеў беларускіх прапагандыстаў, на падтрымку якім кінуліся сілавікі. У «пакаяным» відэа дзяўчына казала, што не ведала, што заробленыя ёю грошы будуць накіраваныя на набыццё беспілотнікаў для Украіны (раней блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал пісаў, што дзяўчына перавяла грошы на куплю «Байрактара» для Узброеных сіл Украіны). У СІЗА беларуска правяла паўгода.

Мінчанка Мерыем Герасіменко пачала спяваць з 5 гадоў, скончыла музычную школу па класе харавых спеваў, але звязваць з гэтым сваю прафесію не планавала. Скончыла юрыдычны каледж, а пасля – юрфак адной з беларускіх ВНУ.
Марай юнай Мерыем было стаць следчай у пракуратуры, а пасля – адвакаткай, але, як яна прызнавалася ў адным з інтэрв’ю, “абараняць вінаватых або паступаць не па сумленні – гэта не тое, чым бы я хацела займацца ў будучыні”.
У 2018 годзе Мэрыем удзельнічала ў 8-м сезоне ўкраінскага шоу «Голас краіны». Падчас сляпога праслухоўвання да яе павярнуліся трое з чатырох суддзяў: Сяргей Бабкін, Патап і Джамала. Яна праспявала Human Rag’n’Bone Man. Выступленне прысвяціла бацьку: «У мае 16 гадоў яго не стала, і толькі цяпер я зразумела, як мала часу надавала дарагому чалавеку», – распавяла тады Мерыем.

Scroll to Top