18 кастрычніка, 2023

Анастасія Лазарэнка

Адвакатка Анастасія Лазарэнка пачала практыкаваць з 2011 года і аказвала прававую дапамогу па крымінальных, грамадзянскіх, адміністрацыйных, працоўных і сямейных справах, а з лета 2020 года таксама абараняла грамадзян у палітычна матываваных працэсах. У найбольш складаны перыяд яна кансультавала пра-бона ў ізалятараў Акрэсціна і актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці Беларусі. Цяпер Насту асудзілі на шэсць гадоў …

Анастасія Лазарэнка Read More »

Ганна Кандраценка

Беларуску Ганну Кандраценку асудзілі на тры гады калоніі за абразу прадстаўніка ўлады, абразу прэзідэнта Беларусі і абразу суддзі ці народнага засядацеля. Адбывала пакаранне Ганна ў Гомельскай жаночай калоніі. Са слоў былой палітвязні, якая была ў атрадзе з Ганнай, у дзяўчыны са сваякоў толькі маці, якой патрэбна дапамога ў падтрымцы дачкі ў зняволенні. Нядаўна стала вядома, …

Ганна Кандраценка Read More »

Анастасія Петрачэнка

Беларуску Насту Петрачэнку асудзілі на тры гады за тое, што яна пералічыла грошы ў падтрымку палка імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне, які складаецца з добраахвотнікаў беларускага паходжання.

Мерыем Герасіменко

Беларуску Мерыем Герасіменку прысудзілі да трох гадоў “хатняй” хіміі за тое, што ў Мінску яна праспявала песню ўкраінскага гурта “Акіян Эльзы”. У сакавіку 2022 года (пасля пачатку вайны) Мэрыем размясціла пост у Instagram з фрагментам песні «1994» сваёй украінскай настаўніцы з наступным тэкстам: «Гэтаму відэа ўжо 4 гады, але сэнс і сіла песні зараз у …

Мерыем Герасіменко Read More »

“На суд ехала з адчуваннем, што яе не выпусцяць. І яе не выпусцілі”

Беларуска Вікторыя Навіцкая – сястра добраахвотніка імя Кастуся Каліноўскага Яна Мельнікава. Былыя сукамерніцы кажуць, што Віку асудзілі на паўтара гады калоніі за тое, што яна сястра чалавека, які абараняе Украіну. Вось што пра Вікторыю кажа яе сукамерніца: “Віка адбыла 26 сутак на ЦІПе, потым яе адпусцілі і праз два дні перазатрымалі, але ўжо па крымінальным …

“На суд ехала з адчуваннем, што яе не выпусцяць. І яе не выпусцілі” Read More »

Кацярына Новікава

Беларуску Кацярыну Новікаву арыштавалі ў начной кашулі. Да атрымання перадачы жанчына ў СІЗА была ў ночнушке. Цяпер Кацярына знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага і ёй вельмі патрэбна падтрымка ў выглядзе грашовых пераводаў. З дапамогай іх беларуска можа набыць неабходную гігіену і прадукты ў турэмнай краме. Дома Кацю чакаюць яе любімыя каты і маці. А яшчэ, …

Кацярына Новікава Read More »

Ганна Пышнік

Беларускай Ганне Пышнік 29 гадоў. Яе асудзілі на тры гады калоніі за тое, што яна выступіла супраць вайны ва Ўкраіне. Па матэрыялах абвінавачання, Ганна нібыта зняла на iPhone відэа, на якім бачны след ад ваеннага аб’екта, які праляцеў, і адправіла на “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал. Таксама яна пакінула два каментары, у якіх паведамляла, што былі выпушчаны дзве …

Ганна Пышнік Read More »

“Ніякія пытанні не былі для яе дурнымі”

Людміла Чэкіна – былая генеральная дырэктарка TUT.BY. Яе асудзілі на 12 гадоў калоніі. 13 ліпеня Людміле споўнілася 50 год. Былая PR-менеджэрка TUT.BY Саша Пушкіна расказала, якой яна памятае Людмілу па працы і жыццёвых абставінах. “Людміла Юр’еўна добры адкрыты чалавек. І гэта ніколькі не замінае ёй быць неверагодным кіраўніком. Яе прафесіяналізм немагчыма было падвергнуць сумневу. Па …

“Ніякія пытанні не былі для яе дурнымі” Read More »

Вольга Цыбульская

Беларуску Вольгу Цыбульскую асудзілі на два з паловай гады за нібыта абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці. Цяпер Вольга ў калоніі. Вось што пра яе кажа яе сукамэрніца Яна: “Пакуль мы размаўлялі, Оля стварала ўражанне чалавека, які любіць яркае! І ў прамым, і ў пераносным сэнсе. Оля – швачка. У яе ёсць патэнт на новую …

Вольга Цыбульская Read More »

Алена Маліноўская

Беларуску Алену Маліноўскую асудзілі на чатыры гады калоніі за тое, што яна нібыта малявала па трафарэце на паштовых скрынях у пад’ездах жылога дома герб “Пагоня”. Вось што пра Алену кажуць блізкія: “Алена моцная звонку, вельмі крохкая ўнутры. Нягледзячы на тое, што яна сама мае патрэбу ў каханні, Лена дорыць яе блізкім. Літаральна хутае каханнем. Алена …

Алена Маліноўская Read More »

Scroll to Top