Палітвязынкі

Мія Міткевіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

30-гадовую Мію Міткевіч прыгаварылі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму за тры пасты ва “Укантакце”. На волі Мія займалася арганізацыяй культурных мерапрыемстваў, у дзяўчыны было сваё івэнт-агенцтва, таксама Мія грала ў тэатры, танчыла, пісала вершы. У сацыяльных сетках Мія пісала, што вельмі шчаслівая і паспяховая. Першы пост, за які дзяўчыну асудзілі, пачынаўся словамі: «Я прапаную зрабіць з усімі прыкарытнікамі, і амапаўцамі, і алмазаўцамі, адным словам лашкамі-пеўнічкамі, тое ж самае, што яны зрабілі з намі…». Другое паведамленне пачыналася так: «І зноў выказваю сваю думку. Я прапаную ўсіх лашкоў-пеўнічкаў і чыноўнікаў пакараць наступным чынам: схапіць іх і іх сем’і, зрабіць з іх сем’ямі тое самае, што яны зрабілі з нашым народам…». У трэцім пасце напісана: «Вельмі спадзяюся, што хутка беларусы хоць бы крышачку стануць радыкальнейшымі…». У студзені 2021 года дзяўчыну затрымалі, а праз паўгода асудзілі на тры гады калоніі. Цяпер Мія знаходзіцца ў жаночай калоніі і працуе на швейным прадпрыемстве на тэрыторыі калоніі. Пакуль Мія знаходзілася ў СІЗА, на яе аказвалі ціск супрацоўнікі ізалятара: напрыклад, дзяўчыне выбілі плячо, а па назе ўдарылі палкай. Таксама маці Міі кажа, што наглядчык адмыслова запалохваў Мію: біў палкай па ракавіне – такі спосаб маральнага ціску ў беларускіх турмах практыкуецца. Таксама, падчас зняволення, у Міі пачаліся моцныя праблемы са здароўем: з’явіліся галаўныя болі, абвастрыліся гінекалагічныя захворванні, пагоршыўся зрок.

Апошняе слова:

…Калі дакладней, я яшчэ ў кастрычніку зразумела ступень глупства ўчынку, вывучыўшы ўсю інфармацыю да канца. Таму я яшчэ тады выдаліла гэтыя пасты. Публікуючы іх я была ў глыбокім эмацыйным ступары пасля прагляду тэкставай і медыйнай інфармацыі на тэлеграм-каналах. Аднак я публікавала іх для сябе і не пераследвала мэты нашкодзіць каму-небудзь.Таксама я не мела намеру распаліць сацыяльную варожасць або правакаваць кагосьці да актыўных дзеянняў. Я нават не разумею, што такое прыкмета сацыяльнай прыналежнасці, таму нічога падобнага я не мела на ўвазе і не планавала.

Хацелася б адзначыць, што выдаліла публікацыі пасля ўсебаковага вывучэння пытання. Я, вывучыўшы ўсё, зразумела, што памылілася і прыняла факт таго, што перш чым рабіць высновы, неабходна вывучаць розныя крыніцы. Я раскаялася ў зробленым, таму выдаліла пасты. Гэтая памылка абышлася мне вельмі дорага. За час зняволення пад вартай я панесла пакаранне нашмат большае, чым мой эмацыйны промах…”

Scroll to Top