Палітвязынкі

Таццяна Біруля

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

У Беларусі са жніўня 2020 года існуе тэлеграм-канал ByProsvet – ён распаўсюджвае самвыдаты, якія публікуюць сумленную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Кожны самвыдат – гэта асобная рэдакцыя, якая таксама мае свой тэлеграм-канал і сваю рэдакцыйную палітыку. Цяпер у Беларусі падпольнымі метадамі выходзіць дзевяць самвыдаў. У месяц у рукі беларусам трапляе больш за 150 тысяч асобнікаў (адзначым, распаўсюджванне незарэгістраваных выданняў тыражом больш за 300 асобнікаў незаконна ў Беларусі – заўв.). Галоўным чынам, распаўсюджваюцца газеты сярод сталых людзей – тых, хто не сядзіць у інтэрнэце і не атрымлівае правераную інфармацыю. Распаўсюджваюць самвыдаты валанцёры. 40-гадовая беларуска Таццяна Біруля – адна з такіх валанцёрак. Жанчыну затрымалі разам з яе мужам Аляксандрам, і ім абаім прад’явілі абвінавачанне ў паклёпе на Лукашэнку і змясцілі пад варту. На волі ў Таццяны і Аляксандра ёсць непаўнагадовы сын.

Таццяна і Аляксандр з Салігорска. Таццяна актыўна ўключылася ў пратэсты 2020 года, удзельнічала ў іх і адкрыта выказвалася аб сваёй грамадзянскай пазіцыі. Жанчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Таццяна да суда знаходзіцца ў турме ў жорсткіх умовах: карэспандэнцыя да жанчын даходзіць рэдка, таксама ў камеры шмат прусакоў і маральны ціск з боку адміністрацыі турмы.

Scroll to Top