Палітвязынкі

Таццяна Вадалажская

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуская сацыялагіня Таццяна Вадалажская знаходзіцца ў следчым ізалятары ў чаканні суда. Жанчыну падазраюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Спачатку ў Таццяны зрабілі ператрус і затрымалі на 10 дзён, і потым адпусцілі. У сакавіку 2022 года Таццяна падала хадайніцтва ў следчы камітэт з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне, на наступны дзень жанчына пайшла ў камітэт па адказ, але адтуль ужо не вярнулася – Таццяну змясцілі ў турму. Прысуд жанчыне такой – 2 года і 6 месяцаў “хіміі”.

Таццяна – вядомая беларуская сацыялагіня, і вядучая экспертка ў аналітыцы Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. У жніўні 2020 года, пасля фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і жорсткага гвалту з боку сілавікоў, Таццяна разам з калегамі арганізавала філасофскі марафон. Філасофы, сацыёлагі, юрысты, студэнты гэтых спецыяльнасцяў чыталі фрагменты з беларускіх і еўрапейскіх аўтараў, прысвечаныя свабодзе і годнасці.

Таццяна адкрыта выступала супраць вайны ва Ўкраіне. Перад арыштам жанчына напісала ў сваіх сацыяльных сетках аб тым, што можа зрабіць звычайны беларус, каб выступіць супраць вайны і выказаць свой пратэст.

“Што зараз можна зрабіць беларусам акрамя асабістай заявы ў сацсетках аб сваёй пазіцыі? Напрыклад напісаць «дэпутату» вашай акругі і яго памочнікам і запатрабаваць выказаць іх пазіцыю пра вайну ва Украіне, іх стаўленне да выкарыстання тэрыторыі нашай краіны расійскай арміяй і стаўленне да магчымага ўводу войска Рэспублікі Беларусь ва Украіну. Можаце проста патэлефанаваць, але не факт, што дэпутаты на працоўным месцы. Паспрабуйце запісаць гэтую размову, калі атрымаецца. Можаце напісаць афіцыйны зварот на электронны адрас і папрасіць адказаць. Я не буду даваць шаблон, каб потым не было абвінавачванняў у спланаванай акцыі недружалюбных заходніх сіл. Проста напішыце два абзацы і папрасіце ў канцы адказаць «у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян». А потым апублікуйце адказ або дашліце мне. Што гэта дасць? Яны будуць ведаць, што людзі моцна заклапочаныя, яны павінны будуць адказаць афіцыйна і выказаць сваю пазіцыю ў пісьмовай форме. Яны, у рэшце рэшт, не змогуць апраўдацца і застацца збоку потым. Я выдатна разумею і пра статус парламента, і пра дэпутатаў, і тое, якая ў іх вага. Але зараз любое дзеянне важнае. Калі ласка, зрабіце рэпост, распаўсюдзьце ў Аднакласніках і Укантакце, калі вы там актыўныя” – пісала Таццяна. Праваабаронцы жанчыну прызналі палітзняволенай.

Scroll to Top