Беларусцы Юліі Макась 34 гады. Супраць яе распачалі крымінальную справу аб арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Сілавікі прыйшлі да жанчыны дадому з ператрусам 22 сакавіка 2022 года. Мяркуючы па сацыяльных сетках дзяўчыны, яна брала ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года. Але нагодай для крымінальнай справы, паводле заяваў беларускіх сілавікоў, стала тое, што дзяўчына «аднабока распаўсюджвала свае прафашысцкія ідэі ў падтрымку ўкраінскіх радыкальных нацыяналістаў». У жанчыны ёсць непаўнагадовы сын.