Палітвязынкі

Інна і Валерыя Глінскія

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

У канцы снежня 2021 года ў тэлеграм-канале беларускіх сілавікоў з’явілася пакаяльнае відэа з дзвюма жанчынамі – Інай Глінскай і яе дачкой Валерыяй. Сілавікі напісалі, што маці і дачка – супрацоўніцы беларускага банка, “карыстаючыся службовым становішчам, збіралі канфідэнцыйную інфармацыю з закрытай базы банка”, потым адсылалі яе рэсурсу, які прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі. Гаворка ідзе пра рэсурс “Чорная кніга Беларусі” – гэта тэлеграм-канал, які публікуе дадзеныя сілавікоў, прапагандыстаў, суддзяў, праўладных людзей, якия маюць дачыненне да рэпрэсій Беларусі.

Сілавікі таксама паведамілі, што Іна нібыта выкарыстоўвала сваю дачку Валерыю і сына Паўла ў пратэстнай дзейнасці і схіляла дзяцей «да сліву інфармацыі» і назвалі жанчыну кепскай маці. На 47-гадовую Іну і яе 27-гадовую дачку Валерыю завялі крымінальную справу аб распальванні нянавісці, абедзве жанчыны знаходзяцца ў ізалятары і ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Scroll to Top