Палітвязынкі

ІРЫНА ПАЛЯНІНА

Ірына Паляніна

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Ірыне Палянінай 50 гадоў. Жанчыну асудзілі на два гады калоніі за тое, што пакінула каментары пад фатаграфіяй сілавіка з дзіцём “Хто гэтую брыдоту дапусціў да дзяцей?”. Пры ператрусе ў швейнай машынцы Ірыны знайшлі скрынку з патронамі, і Ірына на судзе сказала, што патроны засталіся ад яе нябожчыка бацькі. На пытанне, чаму яна не пазбавілася ад іх, жанчына патлумачыла тым, што не лічыла іх  небяспечнымі, а потым і зусім забылася пра іх.

“Я даглядала двух цяжкіх інвалідаў (заўв. Ірына працавала сядзелкай), якія ледзь не здзекаваліся з мяне. У хаце быў рамонт, і былі моманты, калі нават не памятала, як саму сябе зваць, – не тое што дзе і якія патроны ляжаць у хаце. Гэта мяне не апраўдвае, я здзейсніла злачынства і раскайваюся. Прашу не пазбаўляць мяне волі, бо на маіх руках – мая маці. Баюся, што магу не аказацца побач і страціць яе” – казала Ірына на судзе. Але дзяржабвінаваўца палічыў, што патроны былі схаваныя спецыяльна для таго, каб у будучыні імі скарыстацца.

Ірына таксама папрасіла прабачэння перад абражаным яе каментаром сілавіком. Жанчына прапаноўвала выплаціць кампенсацыю, але суд усё роўна Ірыну адправіў на два гады ў жаночую калонію. Падчас сьледзтва беларуска Ганна адправіла ліст Ірыне, каб яе падтрымаць. Жанчына напісала, што прыемна здзіўленая тым, што яе падтрымліваюць незнаёмыя людзі. Ірыну кінуў муж, калі яе затрымалі, і адвярнуліся сябры. Адвакаты, камуналка, прыватная хата і гаспадарка (заўв. Ірына трымала трусоў і курэй) ляглі на плечы яе 80-гадовай маці. Матэрыяльнай падтрымкі Ірына ад родных не атрымлівала, таму ў жанчыны не было нават капэртаў, асадак і паперы. Ліст знаёмай яна напісала агрызкам алоўка і пазычыўшы паперу ў сакамерніц.

“Вельмі прашу неабыякавых людзей дапамагчы сабраць мяне ў калонію” – пісала палітзняволеная. Пасля яе просьбы быў кінуты кліч у сацсетцы і людзі сабралі жанчыну ў калонію, дапамаглі яе маці. Ірына працуе ў швейным цэху ў калоніі, трымаецца бадзёра, чакае вызвалення.

Scroll to Top