Паважаная Кацярына, дзякуй за тое, што Вы ёсць! За тое, што Вы ёсць у беларусаў такая прыгожая, разумная, мужная, праўдалюбная! Захапляюся Вамі. Вы – носьбіт Сапраўднага прафесіяналізму, высокай маральнасці і жыццёвай стойкасці. Найзыркі прадстаўнік беларускай апазіцыйнай журналістыкі, без якой немагчыма пабудова дэмакратычнага грамадства. Нізкі Вам паклон, Кацярына! Здароўя, хутчэйшага вызвалення і доўгага жыцця ў незалежнай дэмакратычнай Беларусі!
Малюся за Вас і ўсіх беларускіх палітзняволеных штодня.
Абдымаю. З вялікай павагай Людміла Мірзаянава