1 верасня, 2022

Вікторыя Гранкоўская

Вікторыі Гранкоўскай – 25, дзяўчына вучылася на архітэктурным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, была старастай і выдатніцай. У Беларусі ўсяго два архітэктурныя факультэты, паступіць складана, тым больш на бюджэт. Але для Гранкоўскай пра платную адукацыю не было і гаворкі: дзяўчыну і яе старэйшага брата Яўгена выхоўвала бабуля – бацькоў не стала, калі ёй было тры …

Вікторыя Гранкоўская Read More »

Марына Кісялевіч

Марына Кісялевіч была выкладчыцай матэматыкі ў менскім каледжы. Адна з актывістак руху “Маці 328”, які выступае супраць жорсткага пакарання па наркатычным артыкуле 328 крымінальнага кодэкса Беларусі. Сын Марыі Раман асуджаны на 13 год. На думку жанчыны, незаконна – у Беларусі артыкул 328 называюць артыкулам для расправы над непажаданымі. З моманту, як пасадзілі яе адзінага сына, …

Марына Кісялевіч Read More »

Ксенія Сырамалот

Ксеніі Сырамалот – 21. Яна студэнтка 4-га курса філасофскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прэс-сакратарка ЗБС (Задзіночання беларускіх студэнтаў/Асацыяцыя беларускіх студэнтаў). На ўступных іспытах ва ўніверсітэт дзяўчына набрала максімальныя балы. Пра яе нават здымалі сюжэт на дзяржаўным тэлеканале. Была валанцёркай у беларускім праваабарончым цэнтры “Вясна”. Улады Беларусі пры ўсіх палітычных хваляваннях грамяць офісы “Вясны” і ўзбуджаюць …

Ксенія Сырамалот Read More »

Вольга Філатчанкава

Вользе Філатчанкавай 42 гады. Яна тая адзіная выкладчыца, якая праходзіць па “справе студэнтаў”. У рамках гэтай справы аб’яднаны справы 10 маладых людзей – студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў, і Вольгі, выкладчыцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Філатчанкава выкладала на адной з самых прэстыжных кафедраў ВНУ – кафедры праграмнага забеспячэння. У верасні 2020 года ў сумеснай …

Вольга Філатчанкава Read More »

Таццяна Канеўская

Гамяльчанцы Таццяне Канеўскай 55 гадоў, у яе чацвёра сыноў, малодшаму – 14. Па адукацыі Таццяна рэжысёрка, усё жыццё працавала педагогам-арганізатарам, вяла тэатральныя гурткі. Канеўская ў Беларусі – з’ява: маці, якая выцягнула сына з турмы. Таццяна – адна са стваральніц руху “Маці 328”, які выступае супраць жорсткага пакарання па наркатычным артыкуле 328 крымінальнага кодэкса. Пасля таго, …

Таццяна Канеўская Read More »

Ірына Шчасная

Мінчанцы Ірыне Шчаснай 34, яна магістр палітычных навук. Ірына была каардынатаркай апазіцыйнага руху ў 2006 годзе, удзельнічала ў пратэстах 2010-га, арганізоўвала акцыі нацыянальнай памяці. У 2020-м Шчасная была рэдактаркай апазіцыйнага тэлеграм-канала “Мая краіна Беларусь”. Канал прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. 18 лістапада 2020 года да маці Ірыны каля пад’езда падышлі супрацоўнікі КДБ, прадставіліся работнікамі ЖЭКа і …

Ірына Шчасная Read More »

Соня Малашэвіч

Соні Малашэвіч 19 гадоў. Вучылася і на цырульніцу, захаплялася танцамі. Падчас пратэстаў прыяжджала ў Менск. На адным з мітынгаў яе сябар Ціхан зняў відэа, на якім яскравая дзяўчына танчыць і піша фарбай з балончыка “лашкі-пеўнікі”, “підары” і “Саша – лох” проста на шчытах сілавікоў. За гэтае відэа Соні далі два гады – злоснае хуліганства, абразу …

Соня Малашэвіч Read More »

Валерыя Касцюгова

30 чэрвеня 2021 года сілавікі пасля ператрусу затрымалі паліталагіню, гендарную даследчыцу і выдаўніцу Валерыю Касцюгову. Пазней высветлілася, што яна праходзіць абвінавачанай па справе аб змове з мэтай захопу ўлады. Валерыя Касцюгова – адна з самых аўтарытэтных палітычных аналітыкаў Беларусі, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці “Наша думка”, рэдактарка і аўтарка “Беларускага штогодніка”, феміністка. Валерыі 54 …

Валерыя Касцюгова Read More »

Яна Арабейка

Яне Арабейка 20 гадоў, яна студэнтка трэцяга курса Беларускага педагагічнага ўніверсітэта, факультэт эстэтычнага выхавання. Яе затрымалі 12 лістапада 2020 года проста ў інтэрнаце. Супрацоўнікі КДБ павезлі дзяўчыну на допыт, адтуль Яна не вярнулася. Арабейка праходзіць па “Справе студэнтаў”, у яго рамках асуджана 10 маладых людзей – студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў, а таксама выкладчыца Беларускага дзяржаўнага …

Яна Арабейка Read More »

Ганна Ілліна

Ганне Ільіной з Магілёва 43 гады. Майстрыца манікюру, яна яшчэ і рабіла розныя крафтавыя вырабы – падарункавыя кошыкі, тапіярыі. У 2020-м стала актывісткай у выбарчай групе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Пра справу Ганны Ільіной вядома мала – суд быў закрытым. Родныя падрабязнасці справы не выдаюць, аргументуючы інтарэсамі дзіцяці – у Ганны ёсць 17-гадовы сын. …

Ганна Ілліна Read More »

Scroll to Top