Палітвязынкі

Соня Малашэвіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Соні Малашэвіч 19 гадоў. Вучылася і на цырульніцу, захаплялася танцамі. Падчас пратэстаў прыяжджала ў Менск. На адным з мітынгаў яе сябар Ціхан зняў відэа, на якім яскравая дзяўчына танчыць і піша фарбай з балончыка “лашкі-пеўнікі”, “підары” і “Саша – лох” проста на шчытах сілавікоў.

За гэтае відэа Соні далі два гады – злоснае хуліганства, абразу Лукашэнкі і “ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Ціхан атрымаў паўтара года калоніі.

На судзе Соня прасіла “не караць Ціхана” – яму проста спадабалася прыгожая дзяўчына, казала Соня, ён проста праводзіў мяне на мітынг: “Я павінна адказваць за свае ўчынкі, але я вам клянуся, што ён не заслугоўвае такога пакарання”.

“Соня ў дзяцінстве малявала казкі і расказвала іх мне па-свойму. Памятаю, як гляджу ў вакно, а мае дзеці ідуць з гуртка, нясуць размаляваныя вітражы – запэцканыя, шчаслівыя…”, – узгадвае Святлана, маці Соні.

У калоніі Соня працуе на швейцы, яе пазбаўляюць перадач і блакуюць лісты, яна ўжо тройчы пабывала ў штрафным ізалятары.

Як толькі дзяўчыну арыштавалі, ад яе адвярнуўся бацька.

Соня Малашэвіч прасіла суд даць ёй “хатнюю хімію” – так у Беларусі называецца пакаранне без накіравання ў папраўчую ўстанову: “Не буду сябе абараняць і выгароджваць, але, калі вы дасце мне калонію, я магу ўжо не ўбачыць бабулю. Можна нават даць «хімію» на тэрмін даўжэй за пазбаўленне волі – каб было справядліва, але каб я ўбачыла бабулю”.

Пакуль Соня чакала апеляцыю, бабуля памерла.

Scroll to Top