Палітвязынкі

Ганна Пышнік

Ганна Пышнік

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларускай Ганне Пышнік 29 гадоў. Яе асудзілі на тры гады калоніі за тое, што яна выступіла супраць вайны ва Ўкраіне. Па матэрыялах абвінавачання, Ганна нібыта зняла на iPhone відэа, на якім бачны след ад ваеннага аб’екта, які праляцеў, і адправіла на “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал. Таксама яна пакінула два каментары, у якіх паведамляла, што былі выпушчаны дзве ракеты, а наступная з Мазыра ваенная тэхніка раней стаяла ў адным з населеных пунктаў раёна, дзе знаходзяцца яшчэ 60 верталётаў. Другі відэазапіс з верталётам, які пралятае ўжо над яе домам у Мазыры, быў зроблены праз два дні. Ёю яна таксама вырашыла падзяліцца. Ганна пакінула каментар аб тым, што некалькі верталётаў аблятаюць мясцовасць. У тэлефоне Ганны былі выяўлены 17 відэа, на якіх зафіксавана перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі. Таксама падчас ператрусу ў яе кватэры быў знойдзены бранзалет у бчб-стылістыцы. Ганну дома чакае муж і маленькая дачка, якую яна вельмі кахае.

Scroll to Top