Палітвязынкі

Надзея Калач

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

2 жніўня 2021 года беларусцы Надзеі Калач споўнілася 32 гады, і свой дзень народзінаў дзяўчына разам з сябрамі святкавала на лецішчы. У гэты ж дзень Надзею разам з гасцямі затрымалі сілавікі. Затрыманні праходзілі са стральбой і жорсткімі паводзінамі байцоў.

«Усе сабраліся, і перад пачаткам свята ўсе ўбачылі, як з двух бакоў на іх пабеглі людзі ў вайсковай форме і пачалі страляць. Было так шмат стрэлаў, што яна не зразумела, чаму пакуль усе жывыя», – казала на судзе Надзея. Затрымалі першапачаткова 16 чалавек, але засталіся ў турме пяцёра: Надзея разам з мужам Уладзімірам, Юлія Марчанка з мужам Пятром і Антон Шніп. Усе затрыманыя –  лідары беларускага фольк-гурта «Irdorath». Падчас пратэстных акцый у 2020 годзе гурт «Irdorath» граў на дудах у калоне пратэстоўцаў. Надзея Калач – вакалістка Irdorath. Надзею ведаюць як яркую артыстку ў фэнтэзі-касцюмах, Надзя разам з іншымі музыкантамі ладзілі канцэрты-перфомансы з неонавым і вогненным шоу. Следства прад’явіла ім абвінавачванне ў тым, што дудары «неаднаразова ўзначальвалі калону пратэстоўцаў» у 2020 годзе, «з выкарыстаннем духавых інструментаў уцягвалі ў несанкцыянаванае масавае мерапрыемства мінакоў», а музыка «ўзмацняла пратэстныя настроі ўдзельнікаў шэсця і штурхала іх да іх. Гурт «Irdorath» існуе з 2011 года, Надзея разам з мужам Уладзімірам таксама працавалі педагогамі ў цэнтры для дзяцей і моладзі «Вікторыя», дзе выкладалі традыцыйную, народную і сярэднявечную музыку. Пасля таго, як Надзея і Ўладзімір адкрыта заявілі аб сваёй грамадзянскай пазіцыі, педагогаў з цэнтра звольнілі.

“Нас звольнілі, бо мы адкрыта ўдзельнічалі ў маршах, гралі ў дварах, рабілі відэа, каб падтрымаць народ. Гэта ўсё замінала нашаму цэнтру захоўваць нейтралітэт у гэтай сітуацыі. Мы ж лічым, што нейтралітэт – гэта маўклівая згода. Нас звольнілі адразу ж пасля серыі дваравых канцэртаў. Падчас апошняга канцэрту ў мяне ўжо тэлефанаваў тэлефон: кіраўніцтва бачылі нашыя выступы, у тым ліку і на плошчы Перамен” – казала Надзея да затрымання. Удзельнікі гурта гралі на маршах пратэсту ў 2020 годзе, у тым ліку выконвалі песню Віктара Цоя «Перамен!» на дудах і барабанах. Зараз Надзея адбывае тэрмін у жаночай калоніі – яе прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі. Яна працуе на швейнай фабрыцы. Лісты да жанчыны прыходзяць рэдка. Таксама асудзілі і яе мужа Ўладзіміра. Пакуль Надзея знаходзілася ў СІЗА, жанчыну пазбаўлялі перадач і лістоў ад блізкіх людзей.

«Я атрымала тваю пасылку сёння, і вельмі табе ўдзячная. Па-першае, усё сапраўды патрэбнае і карыснае. Адчуваецца дасведчаная рука:) Па-другое, за ўвесь гэты час, акрамя як ад маёй мамы, я не атрымлівала пасылак ці перадач ад знаёмых мне людзей. Толькі некалькі ад добрых незнаёмцаў. Убачыць тваё імя было глытком свежага паветра: нарэшце хтосьці з майго акружэння паказаў, што яшчэ не забыўся пра нас:) Інфармацыйны голад – справа такая:) Дзякуй табе, я шмат усміхаюся сёння” – пісала Надзея восенню сваёй сяброўцы Надзе.

Scroll to Top