Палітвязынкі

Якія рэчы ў калонію можа  ўзяць з сабой жанчына?

У беларускай жаночай калоніі ёсць строгі спіс рэчаў, якія можа з сабой узяць жанчына. Гэты спіс строга важна выконваць, інакш рэчы вымуць і пакінуць на складзе да вызвалення. Прапануем азнаёміцца са спісам:

  • Толькі адзін чорны спартовы касцюм без каптура, уставак і шнуркоў
  • Дзве чорныя майкі з кароткім рукавом
  • Дзве чорныя майкі з доўгім рукавом
  • Два швэдры з доўгім рукавом чорны без горла, без замка, без гузікаў
  • Тры майкі на шлейках пад ніз кожнага колеру
  • Пяць штук насовак
  • Дзесяць штук целавых капронавых калгот
  • Шэсць штук чорных цёплых калгот
  • Восем пар шкарпэтак аднатонных чорных (без малюнкаў)
  • Дзесяць майткаў
  • Пяць бюстгальтараў
  • Дзве кашулі начныя і камплект піжамы
  • Халат хатні без каптура
  • Адна пара гумовых тэпцік сямейнікаў, адна пара мяккіх
  • Пара гумовых ботаў
  • Дзве штукі чорных легінсаў
  • Адзін лазневы ручнік, адзін для твару
  • Пілачка для пазногцяў (да дзесяці сантыметраў)
  • Дэзадарант сухі цвёрды
  • Аднаразовыя станкі без здымных лёзаў
  • Кусачкі для пазногцяў (самі кусачкі да шасці сантыметраў)
  • Люстэрка 10Х10 см
  • Гадзіны і да іх дзве батарэйкі
  • Прышчэпкі да дзесяці штук
  • Тры вешалкі
  • Дажджавік
  • Тэрмакубак
  • Кіпяцільнік не больш за 500 ВТ
  • Лыжкі, талеркі пластыкавыя
  • Два пластмасавыя кантэйнеры
  • Пральны парашок да трох кілаграм
Scroll to Top