Палітвязынкі

Палітвязынка Вера Цвікевіч пра Ірыну Леўшыну

Мяне клічуць Цвікевіч Вера, я былая палітвязня. Мяне прыгаварылі да года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Я поўнасцю адбыла свой тэрмін. Але гаворка пойдзе не пра мяне, а пра палітвязня Ірыну Леўшыну, з якой я пазнаёмілася ў СІЗА-1. Я памятаю, як стаю перад камерай 84, адчыняюць дзверы, і першае, што я бачу – гэта маленькая камера і асобы, накіраваныя на мяне. Гэта ўсё добра запомніла. Я прадставілася. Хтосьці сказаў, “Вось Веры нам якраз і не хапала!”. Першай прадставілася Іра Леўшына стала расказваць пра астатніх.

Мяне адразу пасадзілі за стол. Маша Рабкова нагрэла мне ваду. І я памылася, нарэшце вось. Мой ложак апынуўся на верхнім ярусе, побач з ложкам Іры. Усю ноч мы прагаварылі. Наступныя чатыры месяцы я правяла разам з гэтай цудоўнай жанчынай.

Іры прыходзілі лісты ад дачкі разоў на тыдзень. Яна паказвала нам фатаграфіі сваіх катоў і жывёл дачкі. У нас з Ірай падобныя густы ў літаратуры, таму адной з самых яркіх падзей быў прыход бібліятэкара з кнігамі. Калі я патрапіла да іх у камеру, Іра чытала кнігу “Парфумер”. А яшчэ, яна расказала пра Якуба Коласа, які таксама сядзеў на Валадарцы.

Іра любіць маякі і скандынаўскія домікі. А яшчэ, яе ўстойлівасць і прынцыповасць надавалі мне сіл. Іра расказвала, што яе хацеў адправіць у карцэр начальнік ІЧУ, але перадумаў і нават палепшыў умовы ў камеры для ўсіх.

Scroll to Top