Палітвязынкі

Алена Лазарчык

Алена Лазарчык

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Палітвязынку Алену Лазарчык асудзілі на восем гадоў турмы. Алена Лазарчык выхоўвае васьмігадовага сына Арцёма. Акрамя Арцёма, у Алены ёсць яшчэ взрослыя сын і дачка. Таксама вядома, што Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў. Пра гэта яна даведалася ў турме. Вось што нам распавёў знаёмыя палітвязынкі:

“Алёна працавала ў ЖЭСе звычайнай камунальнай працаўніцай. У нас на фантане на Маўра быў мурал карціны з Тарайкоўскім, стэнсілы з выявамі іншых палітвязняў, а таксама сам непрацоўны фантан усярэдзіне басейна быў расфарбаваны на бчб. Яна да апошняга абараняла і не давала зафарбоўваць нашыя працы. Але калі кіраўніцтва ЖЭСу сталі вельмі ціснуць, зафарбавалі наш бчб фантан. Але зафарбавалі толькі чырвоную стужку і бэзавым колерам! На наступны дзень у хлопчыка на дэльфіне (скульптура фантана) з’явіўся аналагічны сцяг. Колер назвалі чаборавым і адтуль пайшоў лозунг “Пахне чабор!”

Scroll to Top