Палітвязынкі

“Я нават не змагла развітацца прыехаць”. Урывак з інтэрв’ю “Медыязона” з палітвязынкі

Пасля затрымання сына ў 2020 годзе маці пецярых дзяцей з Гродна Іна Шырокая з «апалітычнай грамадзянкі» стала актыўнай удзельніцай маршаў. “Медыязона” апублікавалі гісторыю Іны. Мы публікуем адзін эпізод з інтэрв’ю – пра смерць маці палітвязынкі. Нам ён падаецца вельмі важным, таму што многія палітвязні не змаглі развітацца са сваімі бацькамі.

“Аднойчы Іна атрымала ліст ад маці, у якім тая распавяла пра сваю цяжкую хваробу — гэты момант гродзенка называе самым цяжкім у зняволенні.
— Я была ў такім ступары, у такой роспачы, што напісала на лісце паперы для дзяўчынак аб’яву: «У мяне памірае мама, я буду зараз плакаць, не звяртайце ўвагі». Я пайшла ў прыбіральню, зачынілася шторкай, уключыла ваду і рыдала там пару гадзін. Потым выйшла, паабдымалася моўчкі з дзяўчынкамі.
гродзенку прысудзілі да 3 гадоў хатняй хіміі.
Эйфарыя пасля вызвалення хутка прайшла – замест яе з’явіўся страх зноў апынуцца ў зняволенні.
– Мае камунікацыі з роднымі былі вельмі аднабокія. Мы з мамай па сутнасці не размаўлялі, таму што я не хацела яе хваляваць сваімі некіравальнымі паводзінамі: баюся ўсяго, ледзь што хапаюся за тэлефон і ўцякаю. Я паводзіла сябе не як чалавек, у якога ўсё нармальна, – тлумачыць яна.
Іна вырашыла з’ехаць з Беларусі і ўжо праз два тыдні была ў Польшчы разам з трыма дзецьмі. З-за экстранага пераезду Іна не змагла развітацца з маці, а пасля эміграцыі яны размаўлялі “вельмі бедна” – жанчына баялася, што сваякоў пачнуць пераследваць.
– Усё скончылася мамінай смерцю. У снежні яна раптоўна памерла ад ковіда. Я нават не змагла развітацца прыехаць”

Scroll to Top