Паліна Пачапская
Беларуска Паліна Пачапская – жыхарка Дзяржынска, якую прыгаварылі да 2,5 гадоў “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах. Паліну ўнеслі ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Беларуска Паліна Пачапская – жыхарка Дзяржынска, якую прыгаварылі да 2,5 гадоў “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах. Паліну ўнеслі ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Надзея Старавойтава – філолаг і выкладчыца БДЭУ, і адна з лепшых знаўцаў беларускай мовы ў краіне. Працавала яна як з беларускімі, так і з замежнымі студэнтамі, у прыватнасці, з кітайскімі, якім выкладала беларускую мову. Надзею затрымалі за ўдзел у мітынгах. Яна жыла разам з мамай і каханым лабрадорам, які хварэе на цукровы дыябет.
Беларуска Вольга Брыцікава стала вядома ў жніўні 2020 года, калі літаральна загнала ў кут сваімі пытаннямі сілавікоў, якія прыехалі на завод “Нафтан” пагаварыць з працоўнымі. Тады нафтаванцы патрабавалі расследаваць гвалт сілавікоў і прызначыць новыя прэзідэнцкія выбары. Брыцікава ўзначальвала аддзел рэалізацыі нафтапрадуктаў “Нафтана”. Ад яе залежала, як будзе прадавацца прадукцыя прадпрыемства. Вольгу звольнілі за яе грамадзянскую …
Мяне клічуць К. і я раскажу пра Юлію Мудрэўскую. Разам з ёй мы прасядзелі ўсе суткі ў ІЧУ. Юля думала, раз ёй сказалі сілавікі самой пад’ехаць да іх, яна падумала, што затрымліваць не будуць. Але затрымалі. З-за гэтага яна прапусціла вельмі важную біяпсію. Юлі далі ў выніку паўтара гады калоніі, біяпсію яна так і не …
Беларуску Вольгу Рыбіну асудзілі на тры гады калоніі за донат у арганізацыю, якую беларускія сілавікі лічаць “экстрэмісцкай”.
Як мінімум 65 беларусак асуджаныя на “хімію”. Гэта від абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Жанчыны пражываюць у так званых інтэрнатах, ходзяць на працу ў гэтым жа горадзе, дзе папраўчая ўстанова. Звычайна жанчыны працуюць прыбіральшчыцамі і санітаркамі ў бальніцах. “Многія рвуць спіны і коляць абязбольвальныя, таму што санітаркі вымушаны цягаць хворых, якія …
Ларыса Міхайлаўна Кузьменка – жыхарка Гомеля, былая супрацоўніца прадпрыемства “Гомельшпалеры”. Яе асудзілі за нібыта гвалт або пагрозу гвалту сілавікам. Раней Ларысу затрымлівалі за тое, што яна спявала афіцыйны гімн Рэспублікі Беларусь. Пасля ночы ў ізалятары і суда, нервовая сістэма не вытрымала і здарыўся зрыў. Следам трэба было лячэнне ў псіхіятрычным дыспансеры на працягу 2-х месяцаў …
Былая палітвязня Марына падзялілася, як яе падтрымлівалі ў СІЗА лісты: “Падтрымлівалі больш за ўсё лісты, паштоўкі, пасылкі, бандэролькі – усё што дайшло. Мае сяброўкі, а потым і мама з татам “араматызавалі” свае лісты рознымі духамі. Таму што пах там усярэдзіне жудасны і ім прасякнута ўсё. І ліст, які пахне іншым светам, дапамагала зачыніўшы вочы перанесціся …
“Лепш бы пісала ў сваіх сшытках і потым перадала сваім сябрам і родным”. Пра лісты туды. Read More »
Палітвязня беларуска Ганна Скрыган – кандыдат геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб’яднання “Экапраект”. Ганну асудзілі на два гады калоніі. Жанчына ўдзельнічала ў экалагічных дыскусіях і “гарэла” ідэяй палепшыць экалагічную сітуацыю ў Магілёве. “Нізкая экалагічная культура даходзіць часам да экалагічнага невуцтва. Акрамя таго, у нас кожны калупаецца ў сваім прафесійным малюсенькім вочку. Ёсць неабходнасць …
Магіляўчанку Аксану Юр’еву асудзілі на паўтара гады калоніі за тое, што яна “са свайго мабільнага тэлефона і ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы Facebook размясціла ў свабодным доступе ў сетцы Інтэрнэт матэрыял з выявай Лукашэнкі. У ім яна, нецэнзурна кажучы, давала відавочна негатыўную адзнаку асобы прэзідэнта, чым прынізіла яго гонар і годнасць”. Адна з сукамерніц Аксаны …