Палітвязынкі

Юлія Мудрэўская

Мяне клічуць К. і я раскажу пра Юлію Мудрэўскую. Разам з ёй мы прасядзелі ўсе суткі ў ІЧУ. Юля думала, раз ёй сказалі сілавікі самой пад’ехаць да іх, яна падумала, што затрымліваць не будуць. Але затрымалі. З-за гэтага яна прапусціла вельмі важную біяпсію. Юлі далі ў выніку паўтара гады калоніі, біяпсію яна так і не зрабіла… Юля піла шмат таблетак і ёй даводзілася ўвесь час лаяцца з медперсаналам, які не хоча, каб «ты здох на яго змене». У Юлі двое дзяцей і вельмі пажылая маці, з-за якой яна заўсёды перажывала. Яна ўсіх падтрымлівала ў камеры, казала “дзяўчынкі, усё будзе добра, нікому з нас не дадуць калонію, ну вы чаго насы развесілі”. Да уж…
У яе быў ярка-ружовы манікюр і педыкюр, які яна зрабіла наўпрост перад затрыманнем, таму што “пачалося лета”. І яна часта глядзела на яго і паўтарала «бляць, няма нічога больш недарэчнага ў гэтым становішчы, чым мае ружовыя пазногці».

Scroll to Top