Палітвязынкі

Асуджаная на 3 гады хіміі былая кіраўніца «Радзіславы» Вольга Гарбунова з’ехала з Беларусі

Актывістка і экс-кіраўніца арганізацыі “Радзіслава” Вольга Гарбунова пакінула Беларусь, расказала яна на сваёй старонцы ў Instagram.
«Воля на волі. Вядае крымінальна-выканаўчая інспекцыя, ведайце і вы. Я з’ехала з Беларусі», – напісала Гарбунова.
Актывістку затрымалі 9 лістапада 2021. Супраць яе было ўзбуджана дзве крымінальныя справы: аб масавых беспарадках і аб грубым парушэнні парадку, аднак судзілі Гарбунову толькі па абвінавачанні ў другой.
6 мая суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў Гарбунову да 3 гадоў хатняй хіміі. Незадоўга да гэтага, 9 сакавіка, аб’яднанне “Радзіслава”, якое дапамагала пацярпелым ад гвалту жанчынам, было ліквідавана.

Scroll to Top