Палітвязынкі

“З уласных валасоў, запалак і нітак, зрабіла пэндзлік”. Пра Паліну Палавінко

Паліна Палавінко асудзілі на 2,5 гады калоніі, а яе мужа на чатыры гады калоніі. Былая сукамерніца Паліны распавяла пра дзяўчыну.

“З Палінай мы пазнаёміліся на Акрэсціна, а потым апынуліся ў адной камеры ў СІЗА. За ўвесь час на Акрэсціна Паліна ні разу не плакала. Яна была вельмі стрыманай і спакойнай. Вельмі перажывала за сястру і яе мужа. Паліна разумела, што паедзе на Валадарку, таму берагла свае сілы. Мы пасябравалі. На Валадарку нас павезлі разам. Ноч мы правялі ў адстойніку з іншымі жанчынамі. Толькі тады я ўпершыню і ўбачыла, як Паліна плача.

У камеры мы Паліну называлі скарбніцай рандомных фактаў. Яна заўсёды магла расказаць нешта цікавае. Паліна любіць Гары Потэра. Нават у Лондан спецыяльна, каб у яго музей трапіць. Падчас вобыску ў яе дома, адзін сілавік прыхапіў сабе фігурку з калекцыі Гары Потэра.

У камеры мы часта разам елі. Прыдумалі з ёй валадарбургеры і славаўкраінскі боршч. Аднойчы ёй у перадачы прынеслі каляровыя лайнеры. З уласных валасоў, запалак і нітак, Паліна зрабіла спецыяльны пэндзлік для макіяжу, каб рабіць яркія стрэлкі на вачах. Гэта выглядала бамбічна! Кожны дзень у яе быў розны макіяж з каляровых стрэлак”.

Scroll to Top